Варта ведаць (165)
Рэдакцыя
19 красавіка 2020
|
☞ Святы Айцец Францішак адкрыў дабрачынны фонд з мэтай дапамогі церпячым ад пандэміі каронавіруса. Атрыманыя сродкі будуць накіраваны на падтрымку дзейнасці шматлікіх медыцынскіх устаноў, прытулкаў, дамоў састарэлых і інш. Пантыфік заклікаў Касцёл ва ўсім свеце далучыцца да ініцыятывы і ад свайго імя зрабіў першы ўзнос памерам 750 тысяч даляраў. Ахвяраванні можна пералічыць на спецыяльны рахунак Адміністрацыі Папскіх місійных ініцыятыў (Amministrazione Pontificie Opere Missionarie): IT84F0200805075000102456047 (SWIFT UNCRITMM) з пазнакай “Fund Corona-Virus”. †