Варта ведаць (170)
Рэдакцыя
28 чэрвеня 2020
|
☞ У межах Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека створана спецыяльныя Камісія па надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каранавіруса. Яна функцыянуе ў супрацоўніцтве з усімі структурамі Рымскай курыі і мясцовымі Касцёламі. Дзейнасць падтрымліваюць сусветныя інтэлектуальныя цэнтры, сярод якіх Джорджтаўнскі і Патсдамскі ўніверсітэты, Каталіцкі ўніверсітэт Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Мілане (Італія), міжнародная арганізацыя “World Resources Institute”. Задача ватыканскай камісіі па COVID-19 – падрыхтаваць будучыню Касцёла пасля пандэміі. †