ГРОДНА
Субота,
04 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Рэкалекцыі душпастырства “OPEN”

Актуальная інфармацыя

Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” запрашае на рэкалекцыі
Духоўныя практыкаванні будуць праходзіць з 30 сакавіка па 1 красавіка ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкім).
Праграма:
   
    30 сакавіка
    19.15 – св. Імша з рэкалекцыйнай навукай;
    – духоўная канферэнцыя (у доме сясцёр назарэтанак);
    – знаёмства з рэкалекцыяністам;
    – размова, адказы на пытанні.
   
 

Рэкалекцыі для дзяўчат

Актуальная інфармацыя

Рэкалекцыі для дзяўчат адбудуцца ў Адамавічах
Духоўныя практыкаванні пройдуць з 31 сакавіка па 2 красавіка ў доме сясцёр кармэлітак, якія арганізоўваюць рэкалекцыі. Пачатак а 12-й гадзіне.
   
    Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:
    (8 029) 267-13-03, с. Паўліна.
   

Рэкалекцыі распазнання паклікання

Актуальная інфармацыя

У гродзенскай семінарыі адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання
Духоўныя практыкаванні на тэму “У крыжы збаўленне” пройдуць 7–9 красавіка. Удзельнікі змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўд веры і малітвы.
       
    На перажыванне хвілін цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам запрашаюцца юнакі, а асабліва міністранты ад 14-гадовага ўзросту.
    Аб жаданні далучыцца да рэкалекцый неабходна паведаміць да 3 красавіка.
    Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
   
    Запіс па тэлефоне: (8 0152) 77-02-34
    Адказныя за рэкалекцыі:
    кс. Валерый Быкоўскі, (8 029) 695-24-69;
    кс. Андрэй Лішко, (8 029) 744-99-61.
   

Крыжовы шлях вуліцамі Гродна

Актуальная інфармацыя

Традыцыйнае набажэнства, якое праводзіць моладзь, адбудзецца 8 красавіка.
Распачнецца св. Імшой у 19.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Пасля вернікі пройдуць па Савецкай плошчы да Пабернардынскага ўзгорка, разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху Езуса Хрыста.
       
    Удзельнікам просьба прынесці з сабой свечкі.
   

Працэсія вуліцамі Гродна ў Пальмовую нядзелю

Актуальная інфармацыя

Пачатак у 13.00 на Пабернардынскім узгорку.
Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя, дзе ў 14.00 біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліць св. Імшу.
       
    Як і ў мінулыя гады, будзе арганізаваны своеасаблівы конкурс, падчас якога гродзенскія парафіі, а таксама моладзевыя суполкі прэзентуюць свае святочныя вербы. Да ўдзелу запрашаецца моладзь дыяцэзіі.
   

Старонка 3 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  242

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.