ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

На шляху да святасці

Всё от Него и Им сотворено…

На шляху да святасці

Вселюб. Название какое… Теплое, всеобъемлющее любовью. Сюда стремится моя душа уже в третий раз за этот непростой 2021 год. Среди боли, страдания, болезней, отчаяния, есть Тот и Та, которые пребывают в самой гуще событий, в самой сердцевине трагедий – Бог и Его Пречистая Матерь. Увидев и почувствовав эту любовь в местечке Вселюб, невозможно остаться равнодушным. Поэтому, увидев расписание реколлекций на тему «Женственность – Божий дизайн», я поняла, что должна попасть туда обязательно. Сердце чувствовало, что, скорее всего, я услышу там какие-то важные для меня слова, что еще больше приближусь к тесным и доверительным отношениям с Богом и Богородицей.
 

Сям’я не мае межаў

На шляху да святасці

Чатыры гады таму я выехала вучыцца ў Польшчу. Аб тым, што адчувала ў першыя дні, прыпамінаюць толькі нататкі ў тэлефоне: разгубленасць сярод вялізнай Варшавы, самотнасць і страх самастойнасці.
   

Што такое сямейная медыяцыя і як яна можа дапамагчы сужэнствам

На шляху да святасці

Паводле даных Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у 2011 годзе Беларусь – краіна далёка не самая вялікая па колькасці насельніцтва – займала другое месца ў свеце па колькасці разводаў. На першым месцы знаходзілася Расія, на трэцім – Латвія. Па статыстыцы Белстата, у 2020 годзе ў нашай краіне зарэгістравана 50 384 шлюбы, разводаў жа – 35 144. У 2011 годзе ажанілася 86 785 пар, а развялося 38 584. Колькасць насельніцтва ў краіне ў абодва гэтых года была вельмі падобная.
    Зыходзячы з таго, што сям’я – важная частка грамадства, даныя прымушаюць задумацца. Чаму людзі, якія жадалі быць разам, кахалі адзін аднаго, разыходзяцца?
На думку медыятара Мікалая Хацяновіча, які правёў некалькі соцень сямейных медыяцый, пары часцей за ўсё заканчваюць свае адносіны не з-за асабістых якасцей аднаго з бакоў, а з-за асобных сітуацый, пасля якіх другая асоба не ведае, як далей заставацца разам.
    Мікалай Хацяновіч у сферы сямейнай медыяцыі працуе ад пачатку існавання гэтай галіны ў Беларусі. Двойчы – у 2016 і 2017 гадах – мінскі Цэнтр медыяцыі і перамоў прызнаваў яго Медыятарам года.
    Эксперт распавёў, як і чым медыятар можа дапамагчы ў вырашэнні спрэчак, чаму парам цяжка будаваць зносіны, а таксама падзяліўся некалькімі каштоўнымі лайфхакамі па будаванні неканфліктнай камунікацыі.
   

Свой сярод святых

На шляху да святасці

12 лістапада ўспамінаем св. Язафата Кунцэвіча, былога арцыбіскупа Полацкага і галоўнага заступніка Віцебскай дыяцэзіі.
Заслугі нашага святога земляка настолькі значныя, што яго парэшткі захоўваюцца ў галоўнай святыні каталіцкага свету – Ватыканскай базіліцы св. Пятра. 12 лістапада ўспамінаем св. Язафата Кунцэвіча, былога арцыбіскупа Полацкага і галоўнага заступніка Віцебскай дыяцэзіі. “Ватыканская базіліка такая вялізная, што зарыентавацца там без адпаведнай мапы немагчыма. Нават з ёй мне спатрэбілася дапамога ахоўнікаў, каб нарэшце трапіць да месца спачыну св. Язафата”, – дзеліцца гродзенка Алена Поцька. Два гады таму яна пераехала ў Італію і прызнаецца, што памаліцца каля рэліквій беларускага святога было яе даўняй марай. Чым св. Язафат так захапіў верніцу?
   

Юра

На шляху да святасці

Сваё хрысціянскае жыццё ў Каталіцкім Касцёле я пачаў 12 лістапада 2000 года. Сусед Юра запрасіў мяне ў падарожжа ў Віцебск і Полацк. У маім жыцці было не так шмат падарожжаў, таму з задавальненнем паехаў. І аказалася, што гэта была не проста паездка, а пілігрымка грэка-католікаў на свята св. Язафата Кунцэвіча. Цудоўна!
    Пасля пілігрымкі я стаў хадзіць на службы. І, пабачыўшы, што мне цікава ў Касцёле, Юра сказаў: “Зробім з цябе скаўта!”. Я стаў Акелам і займаўся ваўчанятамі. Так жыццё і пацякло: мы з Юрам разам ездзілі ў касцёл, прыслужвалі, наведвалі розныя мерапрыемствы, хадзілі на хор. Гэта быў вельмі насычаны і цікавы час.
   

“Пане, навучы нас маліцца” – пра вобраз Бога і змены ў малітве “Ойча наш”

На шляху да святасці

“Ойча наш” належыць да асноўных хрысціянскіх малітваў. Зусім нядаўна, 6 кастрычніка, у Літургіі слова можна было пачуць фрагмент Евангелля паводле св. Лукі, у якім адзін з вучняў звярнуўся да Езуса са cловамі: “Пане, навучы нас маліцца”. У адказ на гэтую просьбу Пан Езус прамовіў узгаданую малітву. У ёй Бог прапануе адносіцца да Яго як да Айца, Таты. Ці такі вобраз Усемагутнага маем у сваім розуме і сэрцы?
Характар нашых зваротаў да Бога непасрэдна звязаны з тым, як мы сабе ўяўляем Таго, да каго звяртаемся. Ці Бог для нас Тата, які клапоціцца, бачыць патрэбы, ці Айцец, які хоча пакараць за непаслухмянасць? Пытанне пра бачанне Бога чалавекам часта паўстае ў кантэксце малітвы. Кс. Аляксандр Жарнасек, прапаведнік і рэкалекцыяніст, узгадвае, што тэма вобраза Бога ў веры ад нейкага часу стала папулярнай. Прычыны існавання гэтай праблематыкі святар бачыць у тым, што вобраз Бога мы будуем, абапіраючыся на людскія прыклады, у тым ліку на досвед з дзяцінства.
   

Пытанні пра Ружанец

На шляху да святасці

На фота буцінанка Надзеі БукіЯкія асацыяцыі ў нас узнікаюць, калі чуем слова “Ружанец”? Ці ахвотна молімся Ружанцам? Ці застаёмся на адарацыю ў кастрычніку? Як “раскусіць” Ружанец – малітву, якой прысвечаны цэлы месяц літургічнага года?
Хуткі рытм штодзённасці не з’яўляецца чымсьці дрэнным (пакуль не каштуе нам занадта шмат). Рух – гэта жыццё ў любой сферы. Між тым ён часам з’яўляецца вынікам празмернай трывожнасці, як і празмернае выкарыстанне гаджэтаў, і празмерная ўвага да сацыяльных сетак.
    На апошнія два пункты таксама можа ўплываць патрэба бесперапынных эмацыянальных стымулаў.
   

Старонка 5 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.