ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Слова рэдактара

Міласэрная Пані

Слова рэдактара

 Бог адкрываецца чалавеку праз сваю міласэрнасць. Як адзначаў св. Ян Павел ІІ, людзі “міласэрную любоў лягчэй за ўсё прымаюць ад Маці” (Dives in misericordia, № 9). Таму нічога дзіўнага, што ад пачатку хрысціянства вернікі звярталіся да Марыі як Маці Міласэрнасці, спадзеючыся, што дзякуючы Яе заступніцтву Бог адорыць іх прабачэннем.
    Слуга Божы кард. Стэфан Вышыньскі, які будзе абвешчаны бласлаўлёным у наступным годзе, разважаючы ў турэмнай камеры аб жыцці Беззаганнай, занатаваў: “Ты кіравалася за Сынам Божай любові ўсюды, каб своечасова падказваць: віна не маюць, хлеба не маюць, любові не маюць, ласкі не маюць, сэрца шукаюць…
 

Вернасць малым рэчам

Слова рэдактара

 Сакрэт святых і бласлаўлёных заключаецца ў тым, што яны не столькі набліжаюцца да Бога, бо Ён зусім ні ад іх, ні ад нас на аддаляецца, колькі ўсё глыбей усведамляюць Яго блізкую і нязменную прысутнасць.
    Такія асобы цудоўна разумеюць, што азначаюць словы св. Паўла: “У Богу жывём, рухаемся і існуем” (Дз 17, 28). Яны бачаць Пана не дзесьці ў замагільным свеце, у прывілеяваным месцы ці нават побач з сабой, а найперш у сабе. Св. Ян ад Крыжа пісаў: “Бог ува мне, а я ў Богу”.
   Большасць святых і бласлаўлёных вялі звычайнае жыццё. Яны не рваліся на першыя месцы, наўмысна не прыцягвалі да сябе ўвагу. Нярэдка лічылі сябе вялікімі грэшнікамі. Таксама, як і ўсе, перажывалі цяжкасці, спакусы і змаганні.
   

Мы пасланыя

Слова рэдактара

 Місія нясення Хрыста іншым – ажно да краёў зямлі – няспынна трывае на працягу 2-юх тысяч гадоў. Наказ ісці і абвяшчаць Добрую Навіну надалей застаецца актуальнай і вельмі патрабавальнай задачай, пакінутай Касцёлу Збаўцам.
    Як Айцец паслаў Сына, так і Сын паслаў апосталаў, а цяпер пасылае нас для рэалізацыі асаблівай місіі збаўлення чалавека. Яе сёння выконвае Касцёл, які па сваёй прыродзе пакліканы, каб абвяшчаць Божае слова, ствараць згуртаванні вучняў, а таксама дзяліцца верай у адзінага Пана, Даўцу вечнага жыцця.
   Касцёл 3-га тысячагоддзя, як гаварыў св. Ян Павел ІІ, павінен вярнуць сваю місіянерскую стараннасць і змясціць наказ Хрыста “Ідзіце і навучайце” ў цэнтр сваёй душпастырскай дзейнасці.
   

Выйграць бой

Слова рэдактара

 Мэта існавання кожнага з нас – спачыць у руках Стварыцеля. Калі мы ў Богу, атрымліваем супакой сэрца, здзяйсненне жаданняў. Толькі тады на самой справе можам цешыцца паўнатой жыцця.
    Усемагутны прагне мець нас у сваёй апецы, каб былі шчаслівыя. У гэтым няма ніякай іншай выгады, проста Ён найлепш ведае, што для людзей добра. Ён сам ёсць Любоў, таму ўсё, што робіць, з’яўляецца любоўю. Аднак існуе таксама непрыяцель, які ненавідзіць Стварыцеля і тое, што Бог любіць, а асабліва чалавека, бо Усемагутны яго вельмі палюбіў. Гэта д’ябал.
   

Ставіць патрабаванні

Слова рэдактара

 Сёлетнія канікулы ўжо за плячамі. Адпачыўшы, можам з павялічанай энергіяй вярнуцца да пакінутых задач.
    Новы навучальны і катэхетычны год – гэта новыя шансы, новыя магчымасці, новы досвед, гэта нагода, каб узяцца за працу над сабой. Цяжка рэалізаваць такія мэты, не змяняючыся. Таму варта не баяцца кожны раз ставіць перад сабой новыя задачы і патрабаванні. Мы жывём у часы, калі дамінуе г. зв. “выхаванне без стрэсу”. Яго тэзісы не маюць у сабе нічога дрэннага, нават наадварот – яны вельмі разумныя: лепш размаўляць з дзецьмі, чым крычаць на іх, тлумачыць, чым бясспрэчна забараняць, а прымяняць цялеснае пакаранне не лепшы выхад.
   

Шлях аднаўлення

Слова рэдактара

 Яшчэ ёсць шанс, каб спакаваць заплечнік і вырушыць у пешую пілігрымку. Яна дазваляе глыбей дасведчыць уздзеянне Божай ласкі і мацней адчуць адзінства ў супольнасці Касцёла.
    Хвіліны, праведзеныя ў дарозе, з’яўляюцца часам спакою і засяроджання. Нягледзячы на тлум навокал, чалавек мае нагоду пабыць сам-насам з Богам. Прымаючы свае адносіны з Найвышэйшым, ён гатовы адкрыцца на новае пазнанне Усемагутнага. Можа суцішыцца, падумаць над сапраўдным сэнсам жыцця. Вернік адпраўляецца ў дарогу, каб дабрацца да святога месца як у знешнім сэнсе, так і ва ўнутраным: да святасці ў сабе самім, у сваёй сям’і і яшчэ шырэй – у грамадскім жыцці. Такім чынам падарожжа можа стаць шляхам да духоўнага аднаўлення. Яно распачынаецца ў хвіліну даручэння сябе Святому Духу.
   

Каралева шкаплера

Слова рэдактара

 У сярэдзіне ліпеня прыпадае ўспамін Маці Божай з гары Кармэль. Для многіх вернікаў гэты дзень атаясамліваецца са шкаплерам, што азначае перайманне Хрыста і з’яўляецца знакам кансэкрацыі па прыкладзе Марыі, якая была першай і самай дасканалай вучаніцай Божага Сына.
    У рэлігійным сэнсе шкаплер азначае вопратку, асвечаны ўбор. Ужо ў Старым Запавеце адзенне было сімвалам Божых дабрадзействаў, апекі Провіду і моцы, удзеленай чалавеку Усемагутным. Выключная вопратка Юзафа з’яўлялася выразам любові айца да сына (параўн. Быц 37, 3). Плашч, падараваны Давіду Ёнатанам, сімвалізаваў прыязнасць (параўн. 1 Сам 18, 4). У Ісаі чытаем: “Узрадуюся ў Пану, узвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўлення, плашчом справядлівасці ахінуў мяне” (Іс 61, 10).
   

Канікулы з Богам

Слова рэдактара

 Кожнаму неабходны адпачынак. Не толькі звыклы штодзённы, але і больш доўгі – водпуск ці канікулы. Ён дапамагае аднавіць сілы і расслабіцца, каб пазней з запалам і энергіяй узяцца за працу ці вучобу.
    Адпачынак не можа быць раўназначны бяздзейнасці. Ён павінен адрознівацца ад паўсядзённых заняткаў: асобе, якая працуе інтэлектуальна, патрэбна больш руху і актыўнасці, якая працуе фізічна – палёгка для цела і напружванне розуму. Варта ладзіць падарожжы, прымаць удзел у пілігрымках, а рэшту вольнага часу прызначаць на культурныя падзеі і дастаткова доўгі, спакойны сон. Неабходна таксама памятаць пра рэчы, ад якіх не можа быць водпуску. Як сцвярджае старая прыказка, няма канікул у школе жыцця. Няма іх таксама ад Бога.
   

Госць у нашым доме

Слова рэдактара

 Так ужо павялося ў жыцці, што нас пастаянна нехта адведвае. Часам чуем званок у дзверы, часам – стук, а здараецца, што і голасам госць абвяшчае аб сваім прыходзе. Рэагуем па-рознаму – у залежнасці ад таго, хто прыходзіць. Інакш вітаем паштальёна, інакш цыганку, якая хоча штосьці прадаць, інакш суседку, што прыносіць вязанку плётак, інакш сваякоў, якіх не бачылі ўжо некалькі гадоў…
    Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана ў нашыя дамы стукаецца сам Хрыстос. Выходзіць з касцёла, дзе жыве ў табернаклі, праходзіць вуліцамі, па якіх крочым кожны дзень, і ўсклікае: “Я хачу ведаць, дзе і як вы жывеце, аб чым Я павінен папрасіць Айца для вас”. Менавіта так можна самым простым чынам перадаць глыбокі сэнс свята Божага Цела. 
   

Старонка 8 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.