ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова рэдактара

Барацьба за жыццё

Слова рэдактара

 Гісторыя занатуе першыя месяцы 2020 года як балючы досвед, які перажывала чалавецтва. Увесь свет змагаецца з эпідэміялагічнай пагрозай, звязанай з распаўсюджваннем каранавіруса…
   Да нас штодня даходзіць інфармацыя аб колькасці заражаных, а таксама смутныя звесткі пра чарговых загінулых. Сярод людзей пануе паўсюдная паніка і хаос. Некаторыя краіны закрываюць свае межы, адмяняюць шматлюдныя набажэнствы ў касцёлах. Мы становімся сведкамі таго, як нябачны вірус можа дэзарганізаваць дзейнасць магутных супольнасцей. Яны становяцца бездапаможнымі, як дзеці!
 

Падзякуем жанчынам

Слова рэдактара

 Жанчыны заўсёды былі з Езусам, стаялі пры Ім сцяной. Яны былі Яму верныя, адданыя, глядзелі на Яго дзеянні і слухалі кожнае слова...
   Кожны раз, калі чытаем Евангеллі, напэўна, можам заўважыць, што жанчыны прадстаўлены ў іх значна лепш, чым мужчыны. Вось вучні спрачаюцца паміж сабой, хто з іх зойме першае месца побач з Езусам. Але калі прыходзіць час выпрабавання, тыя баязліва ўцякаюць. Мукам і смерці Езуса спадарожнічаюць ужо толькі жанчыны, за выключэннем любімага вучня – Яна. Жанчыны верна стаяць пад крыжом, трываюць да самага канца.
   

Адзіная абарона ў Бога

Слова рэдактара

 Ужо хутка распачнецца Вялікі пост, час ласкі і збаўлення. Разам з Езусам будзем выведзены ў пустыню і паддадзены спакусам.
   Пост Хрыста з’яўляецца адсылкай да 40-гадовай вандроўкі Ізраіля з егіпецкага палону ў Абяцаную Зямлю, а таксама прататыпам Вялікага посту Касцёла, які рыхтуе да Вялікадня. Будзем разважаць над тым, як адмовіцца ад неўпарадкаваных прывязанасцей і нанова звярнуцца да Бога.
    З самага пачатку да рэкамендаваных Касцёлам пакаянных практык належаць пост, малітва і міласціна.
   

Вартасць цярпення

Слова рэдактара

 Ёсць разнастайныя цярпенні: звязаныя са смерцю блізкай асобы, з хваробай – уласнай ці кагосьці роднага, з драмай распаду шлюбу, з адзінотай…
   Калі чалавек пакутуе, пачынае пытацца: чаму гэта здарылася са мной? Чаму закранула маю сям’ю? Чаму Бог дазволіў гэтае цярпенне? Чаму? Пытанняў шмат, а адказаў усё менш альбо ўвогуле няма.
    Цярпенне прымушае нас задумацца, задаць сабе важныя пытанні, якія ўжо даўно не задавалі. І таму часам яно неабходна, каб не заснуць у самазадаволенасці, эгаізме.
   

Быць падобным да Бога

Слова рэдактара

 Кансэкраванае жыццё – гэта жыццё, прысвечанае Пану ў выключную ўласнасць, у глыбокай блізкасці для Бога і Яго Любові.
   Манахі, манахіні, а таксама асобы, якія жывуць у свецкіх інстытутах, – гэта простыя людзі, узятыя з нашых сем’яў і парафіяльных супольнасцей. Яны з любоўю адказалі згодай на голас Бога, робячы адважны выбар: адрачыся ў імя Айца і Сына, і Святога Духа ад радасці і клопатаў сямейнага жыцця, ад дару сужэнства, часам таксама ад прафесіі і ў шырокім сэнсе разуметай самарэалізацыі, ад усякага валодання на карысць жыцця паводле евангельскіх парад.
   

Натхняцца стылем жыцця вялікага Папы

Слова рэдактара

 У Божае імя мы распачалі новы год Панскі. Як людзі веры ўвайшлі ў невядомую рэчаіснасць з надзеяй і даверам, маючы святое перакананне, што Усемагутны заўсёды пра нас клапоціцца і ні на хвіліну не пакідае.
   2020 год у Касцёле ў Беларусі прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ. Такім чынам прагнем ушанаваць юбілей 100-годдзя з дня нараджэння гэтага вялікага Папы, які ў 1991 годзе заснаваў Гродзенскую дыяцэзію і прызначыў яе першага біскупа. Дэвізам года абраны словы, прамоўленыя Святым Айцом у першы дзень яго пантыфікату: “Адчыніце дзверы Хрысту”.
   У гэты дадзены Богам час асаблівым чынам хочам натхняцца думкамі і жыццём слыннага Папы.
   

Нараджаецца Бог!

Слова рэдактара

 Стварыцель па-асабліваму любіць чалавека. Пасля першароднага граху не пакідае яго ў адзіноце, але адорвае збаўленнем, рашаючыся на цудоўны крок. Бог прымае чалавечую натуру. Слова становіцца Целам (параўн. Ян 1, 14).
    Божае Нараджэнне выражае неспасціжную праўду пра Усявышняга, які створаную Ім рэчаіснасць незвычайным чынам упарадкаваў, а чалавека, створанага па Яго вобразе, узвысіў, адорваючы самасвядомасцю, вольнасцю і здольнасцю прымаць рашэнні. Гэта таксама містэрыя любові і веры, якая абуджае ў людзей пачуццё бяспекі, мужнасць і надзею. Хрыстос прыходзіць, каб мы не былі самотнымі, каб не баяліся…
   

Адказаць на Божы заклік

Слова рэдактара

 Кожны год падчас Адвэнту перажываем урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, становячыся перад тварам невымоўнай любові Бога да чалавека.
    У гэты святочны дзень мы запрошаны праслаўляць Стварыцеля за прадказаную спрадвеку Жанчыну, патомства якой сатрэ галаву д’яблу, – за Марыю. Маем шчасце жыць, паколькі Бог у Яе Сыне Езусе Хрысце вярнуў нам годнасць Яго дзяцей. Прынізіў сябе, прыняў “постаць слугі” (Флп 2, 7), стаў адным з нас, нашым братам, каб адарыць удзелам у сваім жыцці, у сваёй велічы і славе.
    Маці Збаўцы, Святога над святымі, Пераможцы зла і граху была надзелена ласкай выключнага і непаўторнага паклікання.
   

Засвойваць і пашыраць Евангелле

Слова рэдактара

 У тым, што людзі сёння страшна нецярплівыя, напэўна, не трэба нікога пераконваць. Дастаткова паглядзець, што адбываецца ў чэргах у супермаркетах, пры пасадцы ў аўтобус ці высадцы з цягніка, звярнуць увагу, калі на вуліцах і ў вітрынах магазінаў з’яўляюцца святочныя дэкарацыі. Сучасны чалавек спяшаецца жыць, хоча мець усё адразу, неадкладна.
    Перыяд перад святамі Божага Нараджэння людзі звычайна праводзяць актыўна. Чым бліжэй, тым гарачэй. Пакупкі, прыбіранне, гатаванне, перадсвяточная споведзь і г. д. Часам у такой мітусні можна забыцца, навошта ўсё гэта ўвогуле робіцца. Адвэнт павінен навучыць нас радаснаму і адначасова цярпліваму чаканню паўторнага прыходу Пана Езуса.
   

Старонка 7 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.