ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова рэдактара

За кожнай рэчаіснасцю стаіць сам Бог

Слова рэдактара

Канец старога і пачатак новага года прымушаюць падвесці пэўныя вынікі і акрэсліць планы на будучы год. Нярэдка задаёмся пытаннем пра мэтазгоднасць таго, што робім, пра сэнс жыцця і існавання. Шукаючы сваю мэту, мы спрабуем спланаваць шлях, па якім павінны ісці па жыцці.
    Аднак не заўсёды ўлічваем, што, акрамя нас саміх, ёсць Хтосьці, хто прагне паказаць нам самую лепшую і самую дасканалую дарогу. Дарогу, падрыхтаваную толькі для мяне з канкрэтнай задачай, якую трэба выканаць на гэтай зямлі.
 

Няхай Езус пагасіць разлад і вызваліць ад ланцугоў граху!

Слова рэдактара

Усяго праз некалькі дзён у духу веры мы будзем перажываць святыя, радасныя гадзіны свят Божага Нараджэння. Ішлі да іх дарогамі Адвэнту – часам рэкалекцый, споведзі, раратніх набажэнстваў, што скіроўвалі погляд на Марыю – Маці Бога і ўсяго чалавецтва.
    Святкуючы Божае Нараджэнне, мы павінны яшчэ раз паверыць і з верай прыняць сціплы, убогі і вельмі просты спосаб прыйсця Бога ў свет. Не можам даць сябе ашукаць свецкаму ззянню і міражам сапраўднага святла, якія прыцягваюць наш позірк і нашы сэрцы.
   

Не трэба баяцца адкрыць дзверы сэрца

Слова рэдактара

Час сёлетняга Адвэнту з,яўляецца добрай матывацыяй, каб прадпрыняць канкрэтныя дзеянні і напружана папрацаваць над сабой. Разам з чарговымі днямі чування да нас прыходзіць Любоў, а таму варта і нават неабходна належным чынам падрыхтавацца да гэтай падзеі.
    Кожны, хто ўспрымае сваё жыццё як падрыхтоўку да самай важнай сустрэчы, не толькі адкажа на пытанне “што мне рабіць у Адвэнце?”, але штодня будзе працаваць над недахопамі. Сваімі недахопамі. Захоча навярнуцца. Ачысціць сваё сэрца. Аддаліцца ад рэчаў гэтага свету і паглядзець у бок Неба.
   

Важна дадаваць мужнасці пакліканым

Слова рэдактара

Кожнае пакліканне да святарскага і манаскага жыцця – гэта вялікая таямніца Божага выбару і свабоднага адказу выбранага. Таямніца сустрэчы дзвюх вольнасцей: вольнасці Бога, які кліча, і вольнасці чалавека, які адказвае на заклік.
   Пакліканне да святарства і манаства з,яўляецца, найперш, дарам – надзвычайным дарам Божай любові, выразам Яго клопату пра чалавека. У Евангеллі чытаем: “Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў, і яны прыйшлі да Яго” (Мк 3, 13). Адказнасць за развіццё пакліканняў да святарства і манаства палягае на ўсім Касцёле.
   

Сцеражыцеся ўсялякай прагнасці

Слова рэдактара

Напэўна, ужо прызвычаіліся, што на кожным кроку рэклама заклікае нас атрымліваць асалоду ад жыцця, не скупіцца і набываць рэчы,“распрацаваныя на аснове найноўшых тэхналогій”. Сённяшняя цывілізацыя – гэта, у пэўным сэнсе, цывілізацыя валодання і навізны. Такім чынам, дарога да сквапнасці ўжо зусім блізкая, а пасланне Езуса “Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці” (Лк 12, 15) – вельмі адназначнае.
   Зразумела, усе гэтыя матэрыяльныя даброты – для нас. Справа не ў тым, што павінны ад іх цалкам адмовіцца. Бог не стварыў нас для жыцця ў змярцвенні. Ён хоча, каб мы цешыліся жыццём, паўнатой гэтага жыцця.
   

Пасеенае на зямлі будзем жаць на працягу вечнасці

Слова рэдактара

Месяц лістапад мае ўнікальны, спецыфічны клімат задуменнасці. І варта ў хаосе паўсядзённага жыцця, у яго шалёным тэмпе спыніцца на імгненне і паразважаць пра сваё жыццё і яго мімалётнасць.
   Трэба памятаць, што на гэтай зямлі мы толькі пілігрымы, якія не ведаюць ні дня, ні гадзіны, калі зыдуць са свету. Гэта вялікая таямніца для ўсіх… Многія людзі, занятыя збіраннем скарбаў на зямлі, забываюцца пра Божыя каштоўнасці, неабходныя для збаўлення. Часам прымнажаюць матэрыяльныя даброты нездаровымі тэмпамі, часта за кошт сваёй сям'і і ўласнага здароўя
   

Абвяшчэнне Евангелля – місія кожнага

Слова рэдактара

Свет патрабуе Евангелля! Асабліва сёння, у цяжкія часы. Патрабуе таксама людзей, якія будуць перадаваць яго. Людзей радасных, гатовых дзейнічаць і аўтэнтычных. Тых, хто будзе ўліваць у сэрцы іншых веру, надзею і любоў.
    Абвяшчэнне Евангелля – місія кожнага. Усе мы пакліканы быць місіянерамі ў сваіх асяроддзях. Краі зямлі знаходзяцца ў нашых сэрцах, дамах і на месцах працы. Мусім быць тымі, хто расказвае пра Бога іншым і такім чынам становіцца місіянерам Пана Езуса.
    Абвяшчаць Евангелле абавязваемся, прымаючы сакрамант канфірмацыі.
   

Каб выпрасіць мір для свету

Слова рэдактара

На ружанцы можна маліцца ў любы час, але месяц кастрычнік прыгадвае нам аб гэтай малітве асаблівым чынам праз свае характэрныя набажэнствы, якія часта пачынаюцца песняй “Завітай, Каралева Ружанца Святога”.
    Цяперашняя сітуацыя ў свеце, выкліканая жудаснай эпідэміяй каранавіруса, а таксама сацыяльна-палітычная сітуацыя ў нашай краіне і ў многіх нашых сем,ях, закранутых болем і няўпэўненасцю ў заўтрашнім дні, заклікае людзей мабілізавацца, каб выканаць просьбы Маці Божай, выказаныя ў фацімскім пасланні. Марыя шматразова паўтарала ў Фаціме: “Штодня маліцеся на ружанцы, каб выпрасіць мір для свету”.
   

Імкнёмся гаварыць новай мовай

Слова рэдактара

Пасля кароткага перапынку мы зноў вяртаемся ў Вашы дамы. На гэты раз у крыху змененай версіі. Нам вельмі важна, каб адзіная каталіцкая газета Гродзенскай дыяцэзіі была сучаснай, прывабнай, вернай і магла па-ранейшаму даходзіць да Вас. Таму імкнёмся гаварыць новай мовай, перапоўнены новымі ідэямі.
    Мы прагнем прыкласці ўсе намаганні, каб зрабіць “Слова Жыцця” цікавым і нешаблонным. Хочам працягваць сведчыць аб хрысціянскай эфектыўнасці, воссю дзейнасці якой заўсёды з,яўляюцца евангельскія каштоўнасці. Хочам данесці гісторыі многіх людзей, для якіх вера, часам здабытая праз гады, стала жыццёвым натхненнем.
   

Старонка 5 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.