ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Слова рэдактара

Мучаніцкая кроў - гэта насенне Касцёла

Слова рэдактара

З моманту пакутніцкай смерці св. Стэфана, першага дыякана, незлічоная колькасць мучанікаў уласнай кроўю пацвердзіла сваю вернасць Хрысту. На іх крыві расце і развіваецца Касцёл, таму што кроў – гэта насенне Касцёла. У той жа час яны з,яўляюцца нашымі заступнікамі перад Божым тронам.
   У ХХ стагоддзі пакутніцкую смерць зведалі тысячы хрысціян, якія сведчылі аб сваёй надзеі. Балючы досвед не абмінуў і нашы землі: кроў мучанікаў свайго часу не раз акрапіла Гродзеншчыну і ўвесь край.
 

Ружанец - кароткі змест усяго Евангелля

Слова рэдактара

Кожны кастрычнік прысвечаны Марыі і прыгожай Ружанцовай малітве, у якой спалучаюцца і ўзаемадапаўняюцца разнастайныя малітвы: праслаўленне, хвала, маленне, заступніцтва, падзяка. Папа Леў XIII бачыў у Ружанцы “скарачэнне ўсёй хрысціянскай рэлігіі” і “кароткі змест усяго Евангелля”.
   Св. Ян Павел ІІ неаднаразова заклікаў заўсёды маліцца Ружанцам, як у касцёльных супольнасцях, так і ў сваіх сем,ях. Падчас паўтараемых заклікаў гэтая малітва яднае сэрцы, вядзе да прымірэння, ажыўляе надзею і дае ўсім нам супакой і радасць Хрыста, які нарадзіўся, памёр і ўваскрос для нас.
   

У духу любові да Хрыста

Слова рэдактара

У імгненне вока па нашай краіне разнеслася радасная вестка, што Святы Айцец Францішак прызначыў былога дапаможнага біскупа і генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.
   У асобе новапрызначанага арцыбіскупа Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і ўся Мітраполія Каталіцкага Касцёла ў Беларусі атрымалі заўзятага і разважлівага пастыра, які ў духу любові да Хрыста Пана, у духу адказнасці і клопату пра дабро Божага люду будзе весці даручаную яму супольнасць мясцовага Касцёла па шляху веры да Хрыста, адзінага Збаўцы свету і Адкупіцеля чалавека.
   

З кожнай ахвяры выходзіць новая сіла

Слова рэдактара

Адзінаццаць бласлаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка падчас Другой сусветнай вайны прынеслі сябе ў ахвяру за сем,і. Мы можам быць упэўнены, што з кожнай ахвяры выходзіць новая сіла, якая ажыўляе веру нашых сем,яў.
   Сёння, як ніколі раней, нам патрэбны сталыя ў веры бацькі, патрэбна сапраўднае сведчанне сужэнцаў і цэлых сем,яў, каб Евангелле перадавалася з радасцю і любоўю ўсім, асабліва тым, каго закрануў крызіс веры, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
   

З павагай да старасці

Слова рэдактара

У гэтым годзе мы ўпершыню адзначаем Сусветны дзень бабуль ды дзядуль і пажылых людзей, які быў устаноўлены па ініцыятыве Святога Айца Францішка.
   “Народ, які не клапоціцца пра бабуль ды дзядуль і не ставіцца да іх добра, – гэта народ без будучыні!” (Прамова папы Францішка падчас сустрэчы з пажылымі людзьмі. Плошча св. Пятра, 28 верасня 2014 года).
   

Мучаніцтва як радыкальны спосаб наследаваць Хрыста

Слова рэдактара

З самага пачатку хрысціянства паслядоўнікі Хрыста былі вымушаны плаціць жыццём за сваю веру. Гісторыя Касцёла адзначана крывёй мучанікаў. ХХ стагоддзе часам называюць “стагоддзем мучанікаў”, таму што ніколі раней за веру не гінула столькі людзей, у тым ліку і на нашай зямлі.
   Аднак мучаніцтва не азначала для вернікаў ні прысуду лёсу, які ў пэўныя гістарычныя перыяды станавіўся непазбежным, ні трывання бязмэтных пакут, якія нікому б не служылі.
   

Будзьма ўдзячныя бязмежнай Божай любові

Слова рэдактара

Сэрца Езуса шырока адкрыта. Ён кліча да сябе ўсіх членаў Касцёла і тых, хто яшчэ не належыць да яго. У абразе, які Хрыстос наказаў намаляваць с. Фаўстыне Кавальскай, мы бачым Уваскрослага, які мае на руках і нагах сляды ўкрыжавання. З прабітага Сэрца выходзяць два прамяні: чырвоны і бледны.
   Езус тлумачыў св. Фаўстыне, што бледны прамень азначае ваду, якая апраўдвае душы; чырвоны азначае кроў, якая з,яўляецца жыццём душ.
   

Сэрца адпачывае толькі ў Богу

Слова рэдактара

Некаторыя ўжо адправіліся на вакацыі, іншыя ўсё яшчэ чакаюць. Пачатак чэрвеня – добры час, каб падумаць пра адпачынак. Магчыма, некаторыя ўжо запланавалі водпускі, паездкі і варыянт правядзення гэтага часу.
   Падчас сёлетніх вакацый таксама нельга забываць пра Бога. Толькі Творца можа даць чалавеку перадышку і супакой. Бясспрэчна, адпачыць пасля працы, у водпуску, на канікулах – добра, але сапраўдны адпачынак, экзістэнцыяльны, у якім узнавіць свае сілы можа наша сэрца, паходзіць ад Бога..
   

Брамы Іерусаліма будуць адноўлены...

Слова рэдактара

Сёлета, калі перажываем 30-ую гадавіну адраджэння касцёльных структур у Беларусі, нам давялося дасведчыць боль і смутак, выкліканы бездапаможнасцю перад пажарам, які атакаваў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе.
   З Божай дапамогай былі выратаваны Найсвяцейшы Сакрамант і цудатворны абраз Маці Божай, а сам будынак касцёла, які з’яўляецца важным цэнтрам духоўнага жыцця, а таксама ўнікальным помнікам сакральнай архітэктуры і мастацтва, быў моцна пашкоджаны.
   

Старонка 3 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.