Мы любім Папу
Вераніка Грышэль, акадэмічнае душпастырства “Open”
10 красавіка 2010
|
Некалькі месяцаў пошуку ідэі, некалькі тыдняў падрыхтоўкаў і амаль дзве гадзіны чування. Гэта столькі: праца студэнтаў і моладзі, якая працуе, з душпастырства “Open” – маладых людзей пакалення Яна Паўла II. Вельмі слушна заўважыў ксёндз Антоній Грэмза (акадэмічны душпастыр) падчас св. Імшы, прысвечанай пятай гадавіне смерці Папы, што большасць з нас ніколі не мела нагоды сустрэцца са Святым Ацом, але гэта не перашкаджае нам яго любіць і пераймаць.
На другі дзень Велікодных святаў у 19.00 у гродзенскай катэдры была цэлебравана св. Імша, падчас якой мы разважалі пра тое, які ўклад унёс Папа-паляк у жыццё кожнага з нас. Шматлікая моладзь з усяго г. Гродна прыбыла ў святыню на гэтую ўрачыстасць.
Пасля св. Імшы адбылося чуванне, у час якога мы хацелі паказаць, як моцна любіў нас, дарагі Папа, як ён радаваўся, калі знаходзіўся сярод моладзі, як яе шукаў. І што цікава: пакаленне Яна Паўла II – гэта не толькі маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў, але і старэйшыя. Старэйшыя асобы, суцішаныя і поўныя роздуму, знаходзіліся сярод моладзі, іх слёзы сачыліся з вачэй так хутка і адначасова так ціхутка...У святыні сабраліся таксама шматлікія вернікі ва ўзросце нашых бацькоў, але напэўна, найбольш было тых, каго Ян Павел II усюды шукаў...г.зн. нас, яго моладзі...Ён бачыў у нас вясну і надзею Касцёла. У апошнія хвіліны жыцця ён прамовіў ціхім голасам: “Я шукаў Вас, а цяпер Вы прыйшлі да мяне і за гэта я ўдзячны Вам”. Асабліва гэтыя словы сталі для нас галоўным дэвізам сустрэчы, мы засяродзіліся над імі. †