ГРОДНА
Субота,
04 мая
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

20 сакавіка 2022 года

Ад шчырага сэрца

25 сакавіка. ЗВЕСТАВАННЕ НПМ


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму
з нагоды імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай святы заступнік штодзённа Вам спадарожнічае ў дарозе да святасці і да людскіх сэрцаў, усемагутны Бог ахінае сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца, прытуляе да сябе і абараняе ад усякага зла.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

6 сакавіка 2022 года

Ад шчырага сэрца


❧✿❧
Паважанаму Айцу
Валерыю Шэйгерэвічу
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчасця, доўгiх гадоў жыцця i Божага бласлаўлення на святарскiм шляху.
Былыя парафiяне
   

20 лютага 2022 года

Ад шчырага сэрца

sw piotr


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Шэмету
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, радасці, цярплівасці ў святарскай паслузе, шчодрых дароў Святога Духа, добразычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажыць кожны дзень. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, парафіі Адамавічы і Гродна-Аўгустовак
   

6 лютага 2022 года

Ад шчырага сэрца

sw jan bozy


❧✿❧
ЯГО ЭКСЦЭЛЕНЦЫІ КСЯНДЗУ
АРЦЫБІСКУПУ ЮЗАФУ СТАНЕЎСКАМУ
з нагоды чарговай гадавіны біскупскай сакры перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Езус, Найсвяцейшая Маці і Святы Дух апекуюцца Вамі, дадаюць сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў, усмешка заўсёды будзе на твары, побач знаходзяцца добрыя людзі, а кожны дзень паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

23 студзеня 2022 года

Ад шчырага сэрца

25 студзеня. НАВЯРТАННЕ АП. ПАЎЛА


❧✿❧
ПАВАЖАНАМУ КСЯНДЗУ
ПАЎЛУ ГЕДРОЙЦЮ
з нагоды імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: патрэбных Божых ласкаў, моцнага здароўя і радасці. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень і адорвае здароўем на сто гадоў жыцця, нахай Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух, шчодры на дары, дапамагае годна выконваць паслугу. Няхай Ваша сэрца будзе заўсёды напоўнена супакоем і любоўю, а побач будуць добрыя і шчырыя людзі.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Галынкі і Перстуні
   

9 студзеня 2022 года

Ад шчырага сэрца

9 студзеня. ХРОСТ ПАНА


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
Біскупу Антонію Дзям’янку
жадаем моцнага здароўя, радасці, патрэбных Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка. Няхай Бог адорвае Вас сваёй любоўю і бласлаўленнем, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач.
Былыя парафіяне з Навагрудка
   

19 снежня 2021 года

Ад шчырага сэрца

24 снежня. ВІГІЛІЯ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Валерыю Лісоўскаму
жадаем здароўя, радасці, моцнай веры, добрых і спагадлiвых людзей пабач. Няхай Ваша паслуга прыносiць задавальненне і добры плён, а святы заступнік кожны дзень атуляе сваёй апекай.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вярэйкаў
   

5 снежня 2021 года

Ад шчырага сэрца

8 снежня. БЕЗЗАГАННАЕ ЗАЧАЦЦЕ НПМ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Вітэку
з нагоды імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў працы на ніве Пана, а таксама Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень і добразычлівых людзей побач.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Воранава
   

21 лістапада 2021 года

Ад шчырага сэрца

21 лістапада. ХРЫСТА ВАЛАДАРА


❧✿❧
Паважанаму Айцу
Валерыю Шэйгерэвічу
з нагоды 14-ай гадавіны святарскага пасвячэння складаем самыя шчырыя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень, Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй апекай, а Святы Дух дапамагае ў выкананні душпастырскай паслугі. Жадаем добрага здароўя на доўгія гады.
З малітвай былыя парафіяне
   

Старонка 2 з 35:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  241

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.