ГРОДНА
Субота,
18 мая
2024 года
 

Парафіі і святыні

Смаргонь

Парафіі і святыні

Дэканат Смаргонь
Смаргонь вядома з XV ст. як мястэчка Дэшпат-Зяновічаў у Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1628 г. яна перайшла да Радзівілаў, а з 1805 г. ёй валодалі Пшэздзецкія. Як парафія ўваходзіла ў склад Ашмянскага дэканата Віленскай дыяцэзіі. Да Першай сусветнай вайны парафіі на тэрыторыі Смаргонскага р-на ўваходзілі ў Ашмянскі і Свірскі дэканаты Віленскай дыяцэзіі. З 1991 г. Смаргонь – цэнтр аднайменнага дэканата новаўтворанай Гродзенскай дыяцэзіі з 8 парафіямі: Вішнева, Войстам, Данюшава, Жодзішкі, Крэва, Нястанішкі, Смаргонь і Солы. Яшчэ ў 1503 г., па фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Юрыя Іванавіча Зяновіча, у цэнтры Смаргоні, на беразе ракі Оксна, на месцы, дзе былі могілкі, быў пабудаваны драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам св. Міхала Арханёла і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. Сын фундатара, таксама Юрый Зяновіч, у 1524 г. фундушам ад 24 сакавіка ўпасажыў альтарыю св. Ганны і св. Станіслава. У сярэдзіне XVI ст. пры касцёле дзейнічалі ўжо 3 альтарыі.
 

Солы

Парафіі і святыні

Дэканат Смаргонь
Касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай быў заснаваны тут у першай палове XVI ст. У 1544 г. ён ужо дзейнічаў як парафія Ашмянскага дэканата. Чарговыя драўляныя святыні на ўласныя сродкі ў мястэчку будавалі: княгіня Алена Радзівіл, жонка віленскага ваяводы (1589 г.); ваявода Ян Кішка і ягоная жонка Хрысціна (1620-21 гг.); кс. Адам Скшэтускі пры дапамозе ашмянскага харунжага Станіслава Пазняка – тагачаснага ўладальніка Солаў – на старым падмураванні, пасля таго, як касцёл спалілі маскоўскія войскі (1699 г.); мясцовыя парафіяне, калі храм знішчылі падчас паўстання (1794 г.).
    Апошні драўляны храм быў пабудаваны ў 1839 г. на сродкі кс. Пятра Жылінскага і парафіян. 4 кастрычніка 1853 г. святыню кансэкраваў віленскі біскуп Вацлаў Жылінскі. Гэта быў дзвюхвежавы трохнававы безапсідны вертыкальна ашаляваны касцёл пад двухсхільным гонтавым дахам і з дзвюма сакрыстыямі каля прэсбітэрыя. Святыня была пастаўлена на каменны падмурак і арыентавана алтаром на захад.
   

Войстам

Парафіі і святыні

Дэканат Смаргонь
Касцёл, першапачаткова асвечаный пад тытулам святога Юрыя, быў заснаваны тут у 1440 г. Напачатку ХХ ст. у парафіяльным архіве яшчэ захоўваўся арыгінальны дакумент 1444 г., у якім панна Соф’я Бутвіловіч запісала на мясцовы касцёл аднаго свайго халопа з Іжы з абавязкам адпраўляць адну св. Імшу на год. Аднак, галоўным фундатарам войстамскай плябаніі лічыўся Стэфан Андрушкавіч-Ядоўгавіч, які, не маючы нашчадкаў, у 1491 г. надзяліў касцёл зямлёю, халопамі і вёскамі. Потым фундуш памножылі Адам Андрушкавіч, Анджэй Ядоўгавіч, Мацей Андрушка. У сярэдзіне XVI ст. пры касцёле дзейнічала альтарыя.
    Войстамская парафія належала да Свірскага дэканата, з 1930-х гг. – да Вілейскага. У XVI ст., як і многія іншыя каталіцкія святыні Смаргоншчыны, касцёл св. Юрыя быў ператвораны ў кальвінскі збор, па інш. звестках – толькі страціў на карысць рэфарматараў частку зямельных уладанняў. Але з другой паловы XVII ст. у Войстаме зноў адзначаецца дзеючы касцёл.
   

Вішнева

Парафіі і святыні

Дэканат Смаргонь
Гісторыя мясцовай каталіцкай парафіі на беразе аднайменнага возера пачалася яшчэ ў XVIII ст., калі тут дзейнічаў драўляны касцёл Свірскага дэканата і місія езуітаў пры ім. Айцы Таварыства Езуса заснавалі ў мястэчку і г. зв. “факультэцкую школу”. У 1773 г., калі ордэн езуітаў быў скасаваны, школа перайшла пад юрысдыкцыю Камісіі народнай адукацыі.
    Па іншых звестках, капліца пры двары Сулістроўскіх існавала з 1789 г. З 1803 г. на святыню быў выдадзены індулт, а 4 жніўня 1809 г. Брыгіда Сулістроўская, народжаная Лапацінская, падпісала зямельны фундуш на новы мураваны касцёл. Дзеючы і сёння мураваны касцёл у стылі класіцызму пад тытулам св. апостала Юды Тадэвуша быў закладзены тут у 1811 г. Будоўля, якая вялася таксама на сродкі Брыгіты Сулістроўскай, скончылася ў 1820 г., і 12 верасня святыню кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кундзіч, суфраган троцкі. Касцёл – прамавугольны ў плане, безапсідны зальны храм пад двухсхільным дахам, галоўны фасад якога вырашаны чатырохкалонным дарычным порцікам. У інтэр’еры, перакрытым драўляным каробчатым скляпеннем, дзве сакрыстыі вылучаюць прэзбітэрый. Хоры над уваходам падтрымліваюць 4 калоны. Пад касцёлам знаходзіцца крыпта-пахавальня Сулістроўскіх, фун­да­тараў святыні. Асобна ад касцёла стаіць двух’ярусная вежа-званіца пад чатырохсхільным дахам.
   

Данюшава

Парафіі і святыні

Дэканат Смаргонь
Касцёл быў заснаваны тут у 1483г. тагачаснымі ўладаль­нікамі маёнтка Саковічамі, але пара­фія была “найбяднейшай” і, верагодна, была патрэбна новая фундацыя. Новая святыня пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы была пабудавана па фундацыі полацкага ваяводы Яна Кішкі і яго жонкі Хрысціны, народжанай Друцкай-Сакалінскай, ад 21 красавіка 1620 г. (парафія эрыгавана ў 1627 г.). Драўляны храм, крыжападобны ў плане, дзейнічаў як парафіяльны касцёл Ашмянскага дэканата да другой паловы XVII ст., а потым як філія быў далучаны да сольскай парафіі. У 1728 – 1773 гг. тут дзейнічала езуіцкая місія ад калегіума ў Жодзішках, якую заснаваў шляхціч Мікалай Кошыц.
   

Старонка 17 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  228

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.