Геранёны
Паводле архіва Гродзенскай дыяцэзіі
19 красавіка 2015
|
Дэканат Іўе
У пісьмовых крыніцах паселішча вядома з пачатку XV ст. (хоць на ўездзе стаіць мемарыяльны знак з датай 1287 г.) як Геранёны Мураваныя ці Гаштольдавыя, у адрозненне ад Геранёнаў Манівідавых (цяпер в. Суботнікі) і Геранёнаў Старых (цяпер в. Зыгмунцішкі). Было вялікакняскім уладаннем, потым уласнасцю Гаштольдаў, Пацаў. З 1520 г. – мястэчка Ашмянскага павета, з XVІ ст. – цэнтр староства, старостамі якога былі Гедройцы, Сапегі, Мнішкі, Салагубы, Браніцкія. Пры каралю Аўгусце ІІІ, каля сярэдзіны XVІІІ ст., паселішча атрымала Магдэбургскае права, з 1792 г. мела ўласны герб – пранізанае мячом сэрца на зялёным фоне. Да ХІХ ст. геранёнская парафія ўваходзіла ў склад Радунскага дэканата, затым – Вішнеўскага, у 1921 г. увайшла ў новаўтвораны Беняконскі дэканат, а з 1991 г. знаходзіцца ў складзе Іўеўскага дэканата.
Касцёл пад тытулам св. Мікалая, біскупа, быў заснаваны тут у 1411 г. па фундацыі вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча, якому ў той час належалі Геранёны. Ужо ён пабудаваў касцёл у 1458 г. Першапачаткова святыня была драўлянай, пабудавалі яе ў паўднёва-заходняй частцы вёскі, побач з замкам. Пасля знішчэння святыні ў пажары канцлер ВКЛ і віленскі ваявода Альбрэхт Гаштольд у 1519 г. узвёў ужо мураваны касцёл і заснаваў пры ім альтарыю.
У 1540 г. ужо Войцех Гаштольд атрымаў у Рыме для геранёнскага касцёла статус інфулацкага, інфулатам геранёнскім стаў кс. Стэфан граф Талбжыкоўскі, прэлат віленскі. У тыя часы геранёнская парафія лічылася адной з найбагацейшых у дыяцэзіі, а ў дэканаце больш багатай, чым Іўе і Трабы. †