ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Парафіі і святыні

Прывалка. Пад абаронай арханёла Міхала

Парафіі і святыні

Каля старога рэчышча Нёмана ў некалькіх дзесятках кіламетраў на поўнач ад Гродна знаходзіцца вёска Прывалка. Мясцовыя жыхары традыцыйна выводзяць назву вёскі ад “праваленага месца”, паколькі побач знаходзіцца маляўнічая даліна Райгарад, дзе, згодна з легендай, некалі знаходзіўся вялікі горад, які праваліўся пад зямлю, паколькі мясцовыя жыхары вялі нехрысціянскае жыццё. Але адна з першых гістарычных згадак пра Прывалку адносіцца да 1609 года, калі кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Ваза заснаваў у вёсцы асобную каталіцкую парафію, надзяліўшы яе шасцю валокамі зямлі.
 

Касцёлік вясковы, прыгожы, як шэдэўр…

Парафіі і святыні

Парафіяльны касцёл у Лунне

Няма ў бліжэйшых ваколіцах Гродна мястэчка больш захаванага, чым наднёманскае Лунна. Дзесяткі цагляных “пажыдоўскіх” камяніц, праваслаўная царква ды сімпатычны касцёл быццам паглыбляюць у атмасферу пачатку ХХ стагоддзя, калі на гэтай зямлі мірна суіснавалі іудзеі ды прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій. Пашанцавала Лунну і на знакамітых асоб. Не адзін раз наведвала мястэчка каралева Бона Сфорца, малілася ў мясцовым касцёле знакамітая пісьменніца Эліза Ажэшка, рупліва збірае гісторыю Лунна сучасны яго летапісец Лявон Карповіч…
   

Крамяніца. Цуд сярод пагоркаў

Парафіі і святыні

Сучасны выгляд парафіяльнай святыні ў КрамяніцыВёска Крамяніца хаця і знаходзіцца ў Зэльвенскім раёне, аднак яе можна смела аднесці да гістарычнай Ваўкавышчыны. Бо Ваўкавыскі павет праіснаваў у больш-менш нязменных межах з XVI стагоддзя ажно да 1939 года. Шчодра ўсыпаныя крэменем пагоркі (адсюль назва – Крамяніца), здаецца, не назавеш асабліва ўраджайнымі, але ўжо 500 гадоў таму Крамяніца згадваецца як багаты вялікакняскі двор, які па фундацыі Жыгімонта Старога забяспечваў ваўкавыскага пробашча дзесяткамі бочак жыта, ячменю і грэчкі. Прыкладна з 1560-ых гадоў Крамяніца апынулася ў руках прадстаўнікоў шляхецкага роду Вольскіх. Яны верна служылі Рэчы Паспалітай на палях бітваў, выстаўляючы ў войска ад сваіх валоданняў 24 коннікі і 11 пешых воінаў.
   

Пералом. Сам-насам з Богам

Парафіі і святыні

Будынак кляштара айцоў капуцынаў побач з касцёлам у ПераломеСёння ў Пераломе, вёсцы на маляўнічых наднёманскіх пагорках, афіцыйна пражывае каля дзесяці чалавек. А яшчэ напрыканцы ХІХ стагоддзя насельніцтва вёскі складала не менш за 130 асоб. Цяпер вёска збольшага “заселена” дачнікамі, а пра яе мінулае нагадваюць каталіцкія могілкі і невялікая драўляная капліца – філія парафіі ў Гожы, дзе час ад часу адбываюцца службы.
   

Касцёл у Казловічах: да 100-годдзя вяртання святыні

Парафіі і святыні

Казловіцкі парафіяльны касцёл, як і многія святыні Беларусі, мае нялёгкую гісторыю.
Засценак Казловічы, як і суседні маёнтак Верцялішкі, у сярэдзіне XIX стагоддзя былі ва ўладанні двараніна, афіцэра царскай арміі Аляксандара Свечына. У 1843 годзе яго жонкай Аляксандрай са старажытнага нямецкага роду Біспінгаў быў куплены хутар Казловічы, далучаны да іх вялікага валодання ў Верцялішках.
    З канца XVIII стагоддзя ў Казловічах існавала невялікая драўляная грэка-каталіцкая царква. З інвентара апісання парафіян казловіцкай царквы за 1824 год вынікае, што да яе належалі 341 вернік з вёсак Табала і Сколабава і невялікая частка са шляхецкіх ваколіц Эйсманты, Аленічы і Казловічы. У захаваных метрыкальных кнігах можна знайсці запісы аб ваколічнай шляхце: Быльчынскіх, Чарняўскіх, Давідовічах, Эйсмантах, Гарбачэўскіх, Камінскіх, Кучынскіх, Мінючыцах, Станкевічах, Струпінскіх, Талочках і інш. Адсюль вынікае, што парафіяне дзяліліся на простых прыгонных сялян і мясцовую шляхту, частка якой яшчэ заставалася ўніяцкай, а часам была рымска-каталіцкай, але працягвала наведваць уніяцкую святыню.
   

Старонка 3 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.