ГРОДНА
Чацвер,
09 мая
2024 года
 

Беларусь

Мінск: IV кангрэс Легіёну Марыі

Беларусь

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
16 студзеня 2010 г. у мінскім касцёле імя св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) адбыўся IV кангрэс Легіёну Марыі на тэму: “Легіянеры і Эўхарыстыя”. Сустрэча пачалася св. Імшой, галоўным цэлебрантам якой быў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка. Эўхарыстыю, у якой удзельнічала каля 100 легіянераў, сумесна цэлебравалі духоўны кіраўнік руху ў Беларусі а. Юрый Находка OCD і пробашч касцёла імя св. Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк.
    У гаміліі біскуп Антоній Дзям’янка заклікаў прысутных паразважаць пра сваю паслугу. “Бог заклікаў нас, давяраючы нам важную і ўзнёслую місію, якой павінна адпавядаць дзейнасць легіянера. Галоўнае заданне легіянераў – праца над сабой, а дапамагае ў ёй Эўхарыстычны Езус” – падкрэсліў біскуп Антоній.
    Пасля св. Імшы ў дольным касцёле былі прачытаны тры даклады: “Боская літургія”, “Літургія слова”, “Божы слуга Альфонс Лэмб – 50 гадоў з дня смерці”. На заканчэнне кангрэсу пасля полудня адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 

Парадак намашчэння хворых і душпастырскай апекі над імі

Беларусь

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Нядаўна выйшаў у свет рытуал “Парадак намашчэння хворых і душпастырскай апекі над імі” на беларускай мове, які выпусціла выдавецтва “Pro Christo”. Пераклад быў ажыццёўлены секцыяй камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў па перакладах літургічных і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
   

Сустрэча дырэктараў Карытас

Беларусь

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
20 студзеня 2010 г. у Мінску адбылося першае ў 2010 г пасяджэнне рады дырэктараў нацыянальнага і дыяцэзіяльнага аддзелаў Карытас у Беларусі. Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка, адказны за дабрачынную дзейнасць каталіцкага Касцёла ў Беларусі, кіраваў сустрэчай. Падчас пасяджэння абмяркоўвалася, між іншым, і стратэгія развіцця супрацоўніцтва паміж аддзеламі Карытас у Беларусі, як і з прадстаўніцтвамі гэтай дабрачыннай арганізацыі ў Польшчы, Германіі і Аўстрыі.
   

Баранавічы. Сустрэча маладых легіянераў Марыі

Беларусь

Пінская дыяцэзія
8 – 10 студзеня 2010 г. у доме імя св. Тройцы ў Баранавічах адбыліся рэкалекцыі маладых легіянераў Марыі з Маладзечна, Стаўбцоў, Бабруйска, Вілейкі, Радашковічаў і Мінска. На сустрэчы прысутнічалі дзіцячы прэзідыум з Баранавічаў і Палонкі, а таксама выхаванцы Дома дзіцяці з Ліды.
    Падчас рэкалекцый, якія праводзіў а. Аляксандр Улас OFMConv., маладыя легіянеры абмеркавалі праблему дабра і зла, размаўлялі пра паслухмянасць Панны Марыі Богу, разважалі над хрысціянскімі цнотамі: верай, надзеяй і любоўю. Падчас рэкалекцый маладыя людзі падзяліліся аплаткамі, паглядзелі фільм пра св. Францішка з Асыжа і яшчэ знайшлі час на вясёлы адпачынак. На заканчэнне ўдзельнікі рэкалекцый падзякавалі Богу за магчымасць удзельнічаць у іх, а Божай Маці – за апеку і дапамогу ў працы, святарам – за духоўную апеку.
   

Гомель. Катэхеза для ўсіх вернікаў

Беларусь

Пінская дыяцэзія
18 студзеня 2010 г. у парафіі імя Нараджэння Божай Маці ў Гомелі пачаліся штогадовыя катэхезы пад назвай: “Езус любіць цябе такім, якім ты ёсць”. Кожны жадаючы мог удзельнічаць у катэхезе, нягледзячы на веравызнанне. Падчас сустрэчаў, якія адбываліся два дні ў тыдзень, прысутныя разважалі пра падставы хрысціянскай навукі.
   

Шэметава. Сустрэча выпускнікоў ВДС з Гродна

Беларусь

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
29 снежня 2009 г. у Шэметава (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Будслаўскі дэканат) адбылася сустрэча выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі з Гродна. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абвясціў гамілію і быў галоўным цэлебрантам Эўхарыстыі. У гаміліі мітрапаліт нагадаў пра ролю святарства ў Касцёле і аб яго збаўчай місіі, даверанай яму Божым Сынам.
   

Маладзечна. Калядны спектакль

Беларусь

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
6 студзеня 2010 г. у свята Аб’яўлення Пана дзеці і моладзь з парафіі імя св. Юзафа і св. Казіміра з Маладзечна паказалі спектакль «Місійная батлейка». Галоўная думка, якую паспрабавалі данесці маладыя артысты, былі словы анёла-падарожніка: «Той, у каго ёсць добрая воля і добрае сэрца, заўжды знойдзе Божае Дзіцятка».
   

Сустрэча мітрапаліта з чыноўнікамі

Беларусь

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
3 студзеня 2010 г. у мінскай архікатэдры адбылася св. Імша і аплаткавая сустрэча арцыбіскупа Т. Кандрусевіча з чыноўнікамі, прадпрымальнікамі і архітэктарамі.
    У гаміліі арцыбіскуп нагадаў пра тое, што нягледзячы на мноства штодзённых абавязкаў чалавек не павінен забываць пра духоўныя і маральныя каштоўнасці, якія з’яўляюцца найлепшай падставай для кожнага жыццёвага задання. Мітрапаліт заклікаў задумацца над жыццёвым прызваннем і прызначэннем: “ў сваёй дзейнасці будзьце ж вы святлом свету і соллю зямлі, каб у Вас і цераз Вашую дзейнасць людзі распазнавалі ў Хрысце надзею свайго паклікання і хвалу Вечнага Жыцця”.
   

Памёр ксёндз Юзаф Булька

Беларусь

Віцебская дыяцэзія
9 студзеня 2010 г. ва ўзросце 85 гадоў памёр ксёндз Юзаф Булька, шматгадовы душпастыр парафіі ў г. Мосар (Віцебская дыяцэзія). Кардынал Казімір Свёнтэк цэлебраваў св. жалобную Імшу 11 студзеня 2010 г. у 11. 00 гадзінаў. Сярод шматлікіх святароў, якія сабраліся на пахаванне, былі прадстаўнікі нашай дыяцэзіі: ксёндз-рэктар ВДС з Гродна Юзаф Станеўскі і кс. Казімір Жыліс.
   

Старонка 8 з 9:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  237

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.