ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

4 кастрычніка 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу, былому рэдактару, з нагоды дня Нараджэння – самыя шчырыя пажаданні: шчодрых ласкаў і благаславення ад Бога, няспыннай апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, людской зычлівасці на шляху святарства, здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Імянінаў перадаём сардэчныя пажаданні: здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, плённай душпастырскай працы і запала для абвяшчэння Божага слова. Няхай Бог адорвае Вас сваімі шчодрымі ласкамі, а Марыя апякуецца Вамі.
Круг Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта
і парафіяльны хор з Адамавічаў
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды юбілею - самыя сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, стойкасці ў кіраванні духоўным жыццём нашай дыяцэзіі.
Рэдакцыя газеты «Слова Жыцця» і чытачы
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Божай Маці, людской сардэчнасці.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Імянінаў хочам перадаць найсардэчнейшыя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Божай Маці, а таксама шмат сілаў, нястомнасці, зычлівых людзей на святарскім шляху. Мы ўдзячны Вам за ахвярную працу, цярплівасць і добрае сэрца.
Удзячныя парафіяне з Іўя
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды Імянінаў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: шчодрых ласкаў і Божага благаславення, апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, радасці, добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
Супольнасць III францысканскага ордэна
і ўдзячныя парафіяне з вёскі Суботнікі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды дня Нараджэння і 12-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя і шчасця на доўгія гады жыцця, радасці і неабходных Божых ласкаў, няспыннай апекі Божай Маці. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у мілай атмасферы людской зычлівасці.
Круг Ружанца з Ліды (Фары)
і ксёндз Вячаслаў з бацькамі
◊◊◊
Шаноўнаму спадарству: Тадэвушу і Дануце Бянькевічам з нагоды 50-ай гадавіны шлюба – пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці і душэўнага супакою на кожны дзень, сілаў, каб зносіць усе невыгоднасці лёса, усіх Божых ласкаў і апекі Марыі Панны.
Аля з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды дня Нараджэння перадаём сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, нястомнасці ў штодзённай нялёгкай душпастырскай працы, Божага благаславення, апекі Марыі Панны. З падзякамі за ахвярную працу, за прыклад веры і пабожнасці.
Круг Ружанца імя св. Тэрэзы
ад Дзіцятка Езус з Астраўца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Дулю з нагоды 10-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перадаём самыя сардэчныя пажаданні: Божага благаславення, апекі Марыі Панны на дальнейшы шлях душпастырскай паслугі, моцнага здароўя, нязгаснага запала для службы Богу і яго людзям, рэалізацыі намераў і шмат радасных хвілінаў у жыцці святара. Мы ўдзячны Вам за веліч любові і шчырасці, якімі Вы адорваеце кожнага.
Парафіяне з касцёла імя
св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянінаў перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага благаславення, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, людской сардэчнасці, доўгіх гадоў жыцця.
Семінарыйная супольнасць
і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Міхалу Сапаце з нагоды Імянінаў перасылаем найсардэчнейшыя пажаданні: дароў Святога Духа, шчодрых Божых ласкаў, апекі Марыі Панны на шляху святарства, людской зычлівасці, душэўнага супакою, здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Антонію Казлоўскаму з парафіі імя св. Юды Тадэвуша ў Вішнёве з нагоды пяцігоддзя святарскай паслугі перадаём самыя шчырыя пажаданні: Божага благаславення, няспыннай апекі Марыі Панны, зычлівых людзей на складаным святарскім шляху, нястомнасці, душэўнага супакою, доўгіх гадоў жыцця.
Удзячныя парафіяне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.