ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Трэба дбаць пра цела, бо душа і так – несмяротная

Слова рэдактара

Нумар 18 (287), 4 кастрычніка 2009 годаЯ не адшукаў, хто з’яўляецца аўтарам дадзенага выказвання, хоць знаходзячыся ў Рыме, часта чуў гэтыя словы з вуснаў многіх людзей. Сярод заблытанасцяў сучаснага света ўсё часцей паўстае ў чалавека пытане: “Першынство мае душа ці цела?”
    Гэта вечная дылема. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на тое, што тут не ідзе размова пра тое, што было раней, але пра тое, што – самае важнае. Ці матэрыяльны бок прадвызначае духоўны ці наадварот? Дастаткова ўзяць у рукі любы часопіс ці газету, каб убачыць, якое значэнне мае сёння выгляд чалавека і колькі працы ўкладваецца ў яго паляпшэнне. Колькасць парадаў, якія датычаць выгляду, і як “чэрпаць” з яго задавальненні - нельга апанаваць. Ёсць усё лепшыя касметычныя сродкі, салярыі, цырульнікі, моднае адзенне – гэта толькі некаторыя спосабы паклапаціцца пра цела, на якія сённяшні чалавек прызначае ўсё больш часу.
Аднак вельмі часта імкненне палепшыць уласны выгляд і дбаць пра ўласнае цела абарочваецца супраць самога чалавека. Тут не ідзе размова пра дрэнны густ ці адначасовае прымяненне некалькіх спосабаў пахудзець, якія пазней і так давядуць да значна большых клопатаў са здароўем. Самае дзіўнае - іншае: чалавек XXI ст. забывае пра душу, усё менш карыстаецца ўказаннямі Езуса.
    Хрыстус жадае кожнаму з нас паказаць шлях да добрага і шчаслівага жыцця. А ў кастрычніку Ён робіць гэта з дапамогай Марыі. У гэты месяц мы збіраемся ў парафіяльныя касцёлы, ля прыдарожных крыжоў, вечарамі сям’ёй у сваіх дамах на супольны ружанец. Кожнае выказанае намі “Вітай Марыя…” з’яўляецца клопатам пра ўласную душу. У ружанцы мы можам знайсці сябе, а падчас разважанняў паасобных таямніцаў адкрыць штосьці ізноў, вырашыць праблему, якая “мучыць”, інакш паглядзець на вядомыя рэчы ці знайсці адказ на пытанні, якія нас хвалююць.
    Ружанец – гэта малітва душы, без яе нашае жыццё можа быць пустым. Таму я вельмі заахвочваю Вас адгаворваць ружанец, бо ў ім – вялікая сіла. Давайце будзем дбаць пра нашую пабожнасць. Няхай ружанец дасць кожнаму з нас унутраны супакой, суцяшэнне, штодзённыя сілы і ўпэўненасць у слушнасці абранага шляху з Богам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.