ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Моладзь і аўтарытэты

На шляху да святасці

«За вялікім ёсць чалавечае сэрца, каб яго можна было «запоўніць» грашамі, пажадлівасцю ці падманлівым, хоць адурманьваючым дымам славы. Яно жадае вышэйшага дабра без межаў, якое прадаўжаецца вечна. А такім дабром з’яўляецца толькі Бог» св. Максімільян Марыя Кольбэ
Пытанне пра аўтарытэты моладзі вяртаецца ў кожнае пакаленне і звыкла пачынаецца і заканчваецца словамі: “ Гэтая сённяшняя моладзь...” Палеміка, якая датычыць гэтай праблемы, з’яўляецца тэмай-“ракой”, бо заўжды будзе гэтая сённяшняя моладзь і заўсёды будуць узоры, якія ёсць ці павінны быць пераняты, па меркаванню дарослых. Аднак моладзь сама выбірае ўзоры для пераймання, часта гэта вядзе да роспачы выхаваўцаў. На думку маладых людзей, большасць з іх мае свае аўтарытэты і часцей за ўсё гэта – пэўныя асобы, якія дапамагаюць ім арыентавацца ў жыцці. Падбор аўтарытэта залежыць перш за ўсё ад таго, якія – маладыя людзі і якімі каштоўнасцямі кіруюцца ў жыцці.
З цягам часу замест старых аўтарытэтаў з’яўляюцца новыя, як і старыя каштоўнасці былі заменены іншымі. Сучасныя даследаванні паказваюць, што ў палітычным, эканамічным і грамадскім жыцці існуе заняпад сістэмы каштоўнасцяў. У свеце, дзе самае важнае месца займае – мець, дзе асноўнай вартасцю становяцца грошы і матэрыяльныя даброты, цяжка выхаваць чалавека так, каб ён засвоіў добра асноўныя каштоўнасці чалавека. Аднак на падставе глыбокага аналіза поглядаў сучаснай моладзі псіхолагі прыйшлі да высновы, што нягледзячы ні на што для моладзі самымі важнымі каштоўнасцямі застаюцца: любоў, сямейнае шчасце, здабыванне людскога давера і сяброў, праца, пачуццё быць прыдатным, адукацыя і імкненне да ведаў. Вартасці, якія складаюць канчатковую мэту жыцця – гэта сям’я, рэлігія і быт у значэнні экзістэнцыі. У сучасным свеце цяжка знайсці асобы, якія былі б для моладзі аўтарытэтамі. Аднак можна знайсці каго-небудзь, хто будзе адпавядаць азначэнню аўтарытэта. Несумненна аўтарытэтам XXI стагоддзя з’яўляецца Божы слуга Ян Павел II, узор вялікага патрыёта, чалавека, які меў сваю харызму, мог прамаўляць да людзей. Гэты ж наступнік св. Пятра, абараняючы чалавека і яго асноўныя правы да жыцця, адыгрываў ролю сумлення чалавецтва ў вобласці маральных вартасцяў, якія з’яўляюцца найважнейшымі каштоўнасцямі чалавека і якія больш, чым іншыя, акрэсліваюць узровень сучаснай цывілізацыі.

    Аўтарытэты – гэта ўзоры для пераймання. Людзі шукаюць іх, каб аблегчыць сабе жыццё, каб самавызначыцца і выбраць свой шлях. Раней аўтарытэтамі былі асобы з асяроддзя сям’і: бабулі з дзядулямі, бацькі. Цяпер усё радзей можна сустрэць маладога чалавека, які прызнаецца, што прыкладам для пераймання з’яўляецца для яго бацька ці маці. Хоць здараюцца і далей такія асобы. Аднак у сённяшні час ці моладзь мае якія-небудзь аўтарытэты і ці наогул яны яшчэ неабходны? На думку псіхолагаў, якія штодзённа працуюць з моладдзю, каб добра пазнаць асобу, якую вы хацелі б прызнаць аўтарытэтам, перш за ўсё трэба правесці з ёй вельмі шмат часу, пытаць, пазнаёміцца з яе ладам жыцця, даведацца, якія яна мае дасягненні, што зрабіла, якія мае пазітыўныя рысы характара, што яе адрознівае сярод іншых і г.д. Калісьці ў сем’ях, дзе жыло шмат пакаленняў, сямейныя сувязі функцыянавалі інакш. Дзеці слухалі, што ім скажуць дзядулі з бабулямі і быў на гэта час. На думку псіхолагаў, у сучасным свеце аслабленне сямейных сувязяў прыводзіць да таго, што сённяшняя моладзь не задумваецца над аўтарытэтамі, а калі так, то рэдка гаворыць пра гэта адкрыта. Сёння інфармацыя перадаецца так хутка, што мы можам кагосьці знаць, але не ў стане пазнаць гэтую асобу бліжэй. І тады замест аўтарытэта з’яўляецца ідал, якога мы ведаем толькі павярхоўна. Адным словам, цяпер моладзь ідзе напрасткі. У сваю чаргу аўтарытэт патрабуе “увайсці ў чалавека” глыбей, на што звычайны сучасны малады чалавек не мае жадання. На думку многіх маладых людзей, трэба стварыць сабе такі віртуальны варыянт, які засяроджвае ў сабе найлепшыя рысы чалавечага характара і трымацца вядомых ужо каштоўнасцяў. Аднак падлетак не здольны яшчэ аб’ектыўна ацэньваць свет і людзей, таму яму так цяжка сарыентавацца, што ў жыцці - сапраўды важна. З цягам часу становіцца ўсё больш відавочна, што нельга браць прыклад з адной асобы, але трэба паспрабаваць выбраць самыя лепшыя і неабходныя рысы характара,«падглядваючы» ў вялікіх гэтага света. Аднак каб гэта зразумець, патрэбен роздум і адкрытасць на падказкі, якія дае жыццё.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.