ГРОДНА
Нядзеля,
28 красавіка
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (40)

Варта ведаць


   † Польшча.  У Варшаве некалькі тысяч чалавек прайшлі ад санктуарыя св. Андрэя Баболі да Замкавай плошчы ў пакаяннай ружанцовай працэсіі за Польшчу. Удзельнікі хацелі такім чынам кампенсаваць Богу за грэх абортаў і памаліцца за мір у Польшчы ды Украіне. Мэтай працэсіі быў яшчэ адзін езуіцкі санктуарый – Маці Божай Ласкавай, апякункі Варшавы, – які знаходзіцца ў некалькіх сотнях метраў ад Замкавай плошчы. Працэсіі папярэднічала св. Імша ў санктуарыі св. Андрэя Баболі, якую ўзначаліў яго кусташ езуіт а. Вальдэмар Бажышкоўскі, а гамілію прамовіў рэктар санктуарыя Маці Божай Ласкавай а. Веслаў Куліш.

    † Нігерыя. Хрысціянская студэнтка эканамічнага факультэта была забіта камянямі за тое, што нібыта абразіла Мухамеда ў чаце сваёй студэнцкай групы. Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, больш за 200 раз’юшаных студэнтаў выцягнулі Дэбару Самуэль Якубу за межы навучальнай установы, дзе яна шукала сховішча, затым закідалі яе камянямі і падпалілі цела. Вінаватыя былі ўстаноўлены дзякуючы відэазапісу, на якім бачны ход злачынства. Смерць дзяўчыны ўжо афіцыйна пацверджана паліцыяй, а навучальную ўстанову, дзе адбылося забойства, рашэннем улад зачынілі на нявызначаны тэрмін.
   
   † ЗША. Сенатары Дэмакратычнай партыі ў чарговы раз хацелі апярэдзіць Вярхоўны суд Злучаных Штатаў, аддаўшы голас за права рабіць аборты на тэрыторыі ўсёй краіны. Аднак Сенат адмовіў у прыняцці законапраекта аб абортах, папярэдняя версія якога была прадстаўлена ў лютым. Старшыня Вярхоўнага суда ЗША пацвердзіў, што згаданы праект сапраўды існуе, але канчатковае рашэнне яшчэ не прынята. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, галасаванне ўжо адбылося і рашэнне прынялі. Аднак закон не зменіцца, пакуль нарматыўныя акты не апублікуюць, што можа заняць некалькі месяцаў. Гэты час хацелі выкарыстаць дэмакраты, але ў сенаце не назбіралася неабходных 60 галасоў.
   
   † Расія. Катэдральны касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве ўпершыню прыняў удзел у штогадовай акцыі “Ноч музеяў”. 21 мая госці змаглі агледзець храм знутры ў начны час, пагуляць па тэрыторыі і ўбачыць велічны будынак у начным падсвятленні. Наведвальнікам распавялі аб гісторыі будаўніцтва храма, якому больш за сто гадоў, аб яго працы ў савецкі час, аб каталіцкай супольнасці Масквы, аб унікальным органе, пабудаваным у 1955 годзе – адным з самых вялікіх у краіне. У праграму ўвайшла не толькі экскурсія па катэдры, але і канцэрт арганнай музыкі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  248

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.