ГРОДНА
Чацвер,
02 снежня
2021 года
 

Паўсюдны Касцёл (27)

Варта ведаць


   † Эфіопія. 17 салезіянскіх місіянераў і 16 супрацоўнікаў ААН былі арыштаваныя ў сталіцы краіны. Гэта адбылося ў рамках прэвентыўных затрыманняў, якія праводзяць урадавыя сілы ў дачыненні да членаў племя Тыграі. Прадстаўнікі менавіта гэтай этнічнай групы знаходзіліся ў кіруемым манахамі цэнтры для беспрытульных дзяцей у Адыс-Абебе. Затрыманых адвезлі ў невядомае месца. Салезіяне прысутнічаюць у Эфіопіі з сярэдзіны 1970-ых гадоў. Яны паспяхова стварылі пляцоўкі ў пяці рэгіёнах краіны, у тым ліку ў Тыграі. У адпаведнасці са сваёй харызмай, манахі кіруюць адукацыйнымі цэнтрамі як для дзяцей, так і для дарослых, моладзевымі цэнтрамі і прытулкамі для бяздомных дзяцей. У цяперашні час правінцыя налічвае каля 100 членаў, якія жывуць у 15-ці дамах па ўсёй краіне.

    † Украіна. Рэкалекцыі для бяздомных прайшлі ў Кіеве ў шосты раз. Удзельнічаць у іх маглі бяздомныя жыхары сталіцы. Нягледзячы на тое, што рэкалекцыі ладзіць Каталіцкі Касцёл, у іх прымаюць удзел усе жадаючыя, незалежна ад веравызнання. “Першае, што было важна, – накарміць гэтых людзей, памыць і даць выспацца. Яны, як самі кажуць, адпачылі ад вуліцы, дзе жывуць, а часта яшчэ і ад алкаголю. За некалькі дзён яны змаглі адрадзіцца”, – кажа адзін з арганізатараў рэкалекцый бр. Себасцьян Янкоўскі OMI.
   
   † Аўстралія. Арцыбіскуп Мельбурна Пітэр Каменсолі заявіў, што ўвядзенне ў Закон аб роўных магчымасцях папраўкі адносна рэлігійнага пытання сур’ёзна абмяжуе правы канфесіянальных арганізацый кіраваць уласнай дзейнасцю ў адпаведнасці са сваёй верай і сумленнем. Ніл Фостэр, прафесар права з Універсітэта Ньюкасла, пасля вывучэння законапраекта, які быў накіраваны на другое чытанне, прыйшоў да высновы, што гэта сур’ёзная пагроза свабодзе веравызнання. Як пракаментаваў юрыст, разам з папраўкамі школы, якімі кіруюць рэлігійныя супольнасці, страцяць права адбору персаналу на падставе таго, ці падзяляюць кандыдаты фундаментальныя каштоўнасці, якім навучаюць у школе.
   
   † Францыя. Французскія біскупы будуць прадаваць касцёльныя каштоўнасці, каб выплаціць кампенсацыі ахвярам педафіліі. Такое рашэнне было прынята на пленарным сходзе Канферэнцыі біскупаў Францыі, які завяршыўся ў Лурдзе. Апублікаваны дакумент сведчыць, што ў 1950–2020 гадах 216 тыс. чалавек сталі ахвярамі сексуальных дамаганняў з боку святароў, манахаў або манахінь. Гэтая колькасць узрастае да 330 тыс., калі ўлічыць тых, каго дамагаліся свецкія працаўнікі ўстаноў Каталіцкага Касцёла. За апошнія 70 гадоў каля 3 тыс. святароў і манаскіх асоб здзейснілі сексуальныя злоўжыванні ў дачыненні да непаўналетніх.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2021

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2021 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.