ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Адышоў у вечнасць кс. Францішак Кукліс

З жыцця Касцёла

6 лістапада ў Літве адышоў у вечнасць кс. Францішак Кукліс, святар Гродзенскай дыяцэзіі. У апошнія гады ён служыў у Вілкавішскай дыяцэзіі.
Кс. Францішак нарадзіўся 2 красавіка 1970 года, паходзіў з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Дзевенішках (Літва). Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 19 мая 2001 года ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
Пасля пасвячэння святар служыў у Гродзенскай дыяцэзіі: у парафіі св. ап. Якуба ў Цудзенішках (дэканат Ашмяны), парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, а таксама ў парафіі св. Юды Тадэвуша ў Прывалцы (дэканат Гродна-Усход). Затым у 2007 годзе выехаў у Літву, дзе служыў да моманту смерці.
    Пахаванне спачылага святара адбылося 9 лістапада ў яго роднай парафіі ў Дзевенішках (Віленская архідыяцэзія).
    Просьма Пана Бога, каб аказаў памерламу сваю міласэрнасць і адарыў вечным шчасцем!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.