ГРОДНА
Панядзелак,
06 снежня
2021 года
 

XXXІ Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 12, 28b–34
Адзін кніжнік падышоў да Езуса і спытаўся ў Яго: “Якая запаведзь першая з усіх?”. Езус адказаў: “Першая такая: «Слухай, Ізраэль, Пан Бог наш – Пан адзіны; любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй». Другая: «Любі бліжняга твайго, як самога сябе». Няма іншай запаведзі, большай за гэтыя”. І сказаў Яму кніжнік:
    “Добра, Настаўнік, Ты праўду сказаў, што ёсць адзін і няма іншага, апрача Яго. Любіць Яго ўсім сэрцам і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю; і любіць бліжняга, як самога сябе, – гэта больш за ўсе ахвяры і ўсеспаленні”. Езус, убачыўшы, што той разумна адказвае, сказаў яму: “Недалёка ты ад Валадарства Божага”. І ніхто ўжо больш не адважваўся пытацца ў Яго.

Любіць Бога і бліжніх
   Сёння, як ні дзіўна, хоць кожны чалавек прагне любові, прагне быць любімым, складана гаварыць пра любоў. Многія разумеюць яе не ў адпаведнасці з Божым планам, а па-свойму, часта даючы памылковыя ці нават скажоныя азначэнні і тлумачэнні любові. Часта бывае так, што многія сучасныя людзі памылкова называюць любоўю свой эгаізм, нарцыстычную самаўлюбёнасць, жаданне задавальняць і дасягаць толькі ўласныя мэты, ігнаруючы Бога і іншых людзей.
    Любоў да Бога і бліжняга – гэта не абстракцыя ці казка для паслухмяных дзяцей, а рэаліі паўсядзённага жыцця, справы вялікія, і малыя, урачыстыя і будзённыя. Хтосьці слушна напісаў: “Чалавек, які не мае ў сабе дастаткова любові да такога ж чалавека, як ён, не можа любіць Бога, чыя дабрыня і любоў пераўзыходзяць наша пазнанне. Чалавек, які любіць Бога, штодня расце ў братэрскай любові, таму любоў да братоў – гэта мера нашай любові да Хрыста”.
    Самае галоўнае, што мы можам у жыцці даведацца, – факт, што Бог ніколі не перастане нас любіць. Якім бы ні было наша жыццё да гэтага часу, Бог усё роўна любіць нас! Нават калі аддаліліся ад Яго, Ён чакае нашага вяртання. Езус дае нам узор любові “ўсёй сваёю істотай”, заклікаючы і запрашаючы кожнага жыць паводле запаведзі любові да Бога і бліжняга.
   Пане Езу Хрысце, дапамажы мне любіць Цябе ўсім сваім сэрцам, а бліжніх – як самога сябе!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2021

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2021 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  26

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.