ГРОДНА
Панядзелак,
06 снежня
2021 года
 

У Гродзенскай ВДС распачаўся новы навучальны год

З жыцця Касцёла

Апостальскі нунцый абп Антэ Ёзіч да семінарыстаў: “Няхай малітва стане для вас нагодай да асабістай сустрэчы з Богам”.
Ва ўрачыстай інаўгурацыі, якая ўжо ў 32-гі раз адбылася ў гродзенскай семінарыі, прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп намінат Юзаф Станеўскі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, выкладчыкі і выхаваўцы, духавенства, манаскія сёстры, свецкія супрацоўнікі семінарыі, бацькі і блізкія семінарыстаў.
З дакладам на тэму “Новыя сродкі камунікацыі: небяспека ці магчымасці для новай евангелізацыі?” выступіў выкладчык пастаральнай тэалогіі і сродкаў сацыяльнай камунікацыі кс. доктар Юрый Жэгарын.
    Цырымонія адкрыцця навучальнага года завяршылася ўручэннем заліковак алюмнам першага курса, якіх сёлета сямёра, а кульмінацыяй стала св. Імша ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі), цэлебрацыю якой узначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.Падчас інаўгурацыі навучальнага года алюмны першага курса атрымалі залікоўкі
    Нунцый заклікаў семінарыстаў быць адкрытымі для фармацыі, змагацца з усімі формамі ўнутранай няпраўды, быць здольнымі да сапраўднага сяброўства, клапаціцца пра духоўнае жыццё. Ён пажадаў, каб малітва стала для іх нагодай да асабістай сустрэчы з Богам.
    Падчас Эўхарыстыі шасцёра семінарыстaў трэцяга курса атрымалі духоўны строй – cутану, што з’яўляецца чарговым крокам у семінарыйнай фармацыі і знакам прыналежнасці да Касцёла.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2021

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2021 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  26

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.