ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

12 верасня 2021 года

Ад шчырага сэрца

14 верасня. УЗВЫШЭННЕ СВ. КРЫЖА


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Жураўскаму
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і надзеяй, вера толькі ўзмацняецца, і ўсё рэалізуецца дзякуючы дапамозе Пана і добрых людзей.
Вернікі парафіі Наваельня
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Сарэлу
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама добразычлівых людзей навокал. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас і ўзнагароджвае за Вашу дабрыню і вялікае сэрца.
Станіслава Сідаровіч і Люцыя Лабэцкая с Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Сарэлу
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, радасці, моцнага здароўя, цярплівасці і стойкасці на святарскім шляху. Няхай Божая Маці няспынна Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае сваімі шчодрымі дарамі. Шчасці Божа!
Марыя Вішнеўская і Вітольда Скорб з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Яцэку Маркелю
з нагоды імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, моцы, цярплівасці, нястомнай радасці і надзеі на кожны дзень. Няхай кожная Твая хвіліна будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, а побач будуць зычлівыя людзі. Няхай Марыя Панна і Анёл-ахоўнік няспынна Табой апекуюцца, а з твару не знікае шчаслі- вая ўсмешка.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Зэльвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Аляксандру Раманоўскаму
з нагоды дня нараджэння і 18-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем поспехаў у душ- пастырскай паслузе, шчодрых дароў Святога Духа і мацярынскай апекі Марыі. Няхай Езус адорыць Вас патрэбнымі ласкамі і спадарожнічае на той дарозе, якую сам для Вас выбраў. Няхай святло малітвы Вашых парафіян за Вас заўсёды раз’ясняе Ваш шлях і дадае ўпэўненас- ці крокам на абранай жыццёвай сцежцы.
Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Пробашчу Яну Пузыну
з нагоды 25-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, душэўнага супакою, моцнай веры, аптымізму і шмат радасці ў святарскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Маці вядзе Вас найпрыгажэйшай сцежкай да Бога. Дзякуючы Вашаму святарскаму таленту і ахвярнай працы, Вы раскрываеце нам праўды веры і самі з’яўляецеся прыкладам служэння Богу і людзям.
Парафіяне касцёла св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату
Вітольду Лазавіцкаму
з нагоды дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем на доўгія гады і дадае сіл, каб далей ісці Яго дарогай. Няхай Хрыстос, якому Вы даверыліся, будзе побач, узмацняе і аберагае, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы.
Вернікі з в. Галавенчыцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Жураўскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем здароўя і шмат Божых ласкаў у штодзённай святарскай паслузе. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае Божая любоў, Святы Дух адорвае сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці нястомна чувае над Вамі. Жадаем радасці, моцнага запалу ў выкананні штодзённых задач і абавязкаў, якія Вам даручае Касцёл. Любіце святарства і будзьце яму верным да канца жыцця! Дзякуем Вам за клопат пра нашу святыню.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Наваельні
❧✿❧
Паважанай Сястры
Марыі Стасевіч
з нагоды дня нараджэння перасылаю букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а супакой і радасць заўсёды госцяць у Вашым сэрцы. Жадаю моцнага здароўя, сілы, стойкасці, моцнай веры, надзеі і любові.
З малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Яцэку Маркелю
з нагоды юбілею 55-годдзя з дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы заступнік заўсёды знаходзіцца побач.
Члены Руж Жывога Ружанца
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Уладзіміру Аксенцьеву
з нагоды дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай паслузе, нязгаснай любові і веры, а таксама зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай Бог бласлаўляе Вас і ўзнагароджвае за нястомную працу і малітву.
Вернікі з в. Еўлашы, Доўгая і Багданы парафіі Лядск

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.