ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

25 ліпеня 2021 года

Ад шчырага сэрца

26 ліпеня. СВ. АННЫ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Віктару Субелю
з нагоды імянін, 24-ай гадавіны святарскай паслугі і атрымання тытула “канонік” жадаем здароўя, сіл, стойкасці, непахіснай веры і надзеі. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе шчаслівы і бласлаўлёны, добры Бог адорвае шчодрымі ласкамі, Панна Марыя няспынна апекуецца, а святы заступнік нястомна моліцца за Вас перад Божым тронам.
Касцёльны камітэт і вернікі касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважанай Сястры
Ганне Шыпаровай
з нагоды імянін жадаем, каб Пан Бог шчодра адорваў Вас сваімі ласкамі, а Панна Марыя апекавалася. Здароўе няхай будзе моцным, а радасць і супакой верна спадарожнічаюць па жыцці.
Касцёльны камітэт і вернікі касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату
Вінцэнту Лісоўскаму
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, спакою і нястомнасці ў душпастырскай паслузе. Заўсёды будзьце ахоплены прамянямі Божай міласэрнасці, Яго ласкай, апекай Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Лідзе
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Ханько
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, шчасця, поспехаў, добразычлівых людзей побач, апекі Маці Божай. Няхай Усемагутны штодзённа дадае Вам сіл, аптымізму і надзеі на лепшае.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Мастоў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Звяжынскаму
з нагоды надыходзячага дня нараджэння жадаем, каб здароўе было моцным, жыццё – доўгім, сіла – бясконцай, а радасць – штодзённай. Няхай на жыццёвым шляху, Вам заўсёды спадарожнічае Найсвяцейшая Маці, Езус адорвае бласлаўленнем і патрэбнымі ласкамі, Святы Дух будзе шчодры на свае дары, Анёл-ахоўнік і святы заступнік чуваюць у кожную хвіліну, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Ханько
з нагоды імянін жадаем, каб здароўе і энергія спадарожнічалі Вам на працягу ўсяго жыцця, прыносячы задавальненне ад усяго, чаго ўдалося дасягнуць, і дазваляючы ставіць перад сабой яшчэ мноства новых мэт. Няхай Марыя аберагае Вашу святарскую веру. Просім у гэты дзень аб нястомным аднаўленні Вашага святарства ў Касцёле праз Святога Духа, каб Вы стала пацвярджалі сваім жыццём тое аўтэнтычнае значэнне, якое Ваша асабістае пакліканне мае як у Ім самім, так і для ўсіх людзей.
Сябры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Савіцкаму
з нагоды імянін жадаем добрага здароўя, моцнай веры і надзеі, штодзённай радасці, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і Пана Езуса. Няхай шлях, які Вы выбралі, будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а сэрца радуецца кожнаму пражытаму дню.
Вернікі капліцы ў Вінцуках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Віктару Захарэўскаму
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і здзяйснення ўсіх мар. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а святы заступнік дапамагае рэалізоўваць планы і намеры.
Вернікі парафіі Раготна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Чэславу Паўлюкевічу
з нагоды імянін жадаем, каб Суцяшыцель – Дух Праўды – быў з Вамі праз свае святыя дары. Няхай будуць з Вамі Яго мудрасць і розум, умеласць і рада, мужнасць, набожнасць і боязь Божая, каб Вы заўсёды ўмелі распазнаваць тое, што паходзіць ад Бога, а што – ад “духа свету”. Жадаем стойкасці і цярплівасці ў выкананні святарскай паслугі, патрэбных Божых дароў, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы ў руках і чыстага агню ў сэрцы.
Парафіяне з Росі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Захарэўскаму
з нагоды імянін жадаем здароўя, шмат сіл, душэўнага супакою, радасці на кожны дзень і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць толькі добразычлівыя людзі, а ўсмешка ніколі не сыходіць з твару. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за працу ў нашай парафіі.
Вернікі касцёла св. Юрыя ў Варнянах і капліцы св. Філамены ў Вароне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Чэславу Паўлюкевічу
з нагоды імянін жадаем доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шмат сіл у рэалізацыі Божых планаў, стойкасці ў пераадольванні цяжкасцей. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас, Панна Марыя вядзе шчаслівым шляхам, а Святы Дух пранікае ў глыбіню сэрца і прыносіць радасць, суцяшэнне і дні, напоўненыя Яго дарамі.
Пілігрымы пешага паломніцтва Гродна–Рось
❧✿❧
Паважанай Сястры
Марыі Стасевіч
з нагоды імянін жадаю, каб Пан Бог штодзённа адорваў Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем, супакоем і мудрасцю, а Пан Езус моцна трымаў за руку і вёў выбраным шляхам. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя нястомна Вамі апекуецца.
Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзянісу Шмыгіну
з нагоды надыходзячага юбілейнага дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці і надзеі на кожны дзень жыцця. Няхай сэрца не кранаюць трывога і смутак, а служэнне прыносіць толькі радасць. Няхай Езус напаўняе Вас яшчэ большай верай, Маці Божая прытуляе да сябе, а Святы Дух асвячае сваім святлом кожны Ваш дзень.
Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Звеставання НПМ у в. Мяжэрычы
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Аляксандру Махначу
з нагоды надыходзячага юбілею жадаем моцнага здароўя, стойкасці і нязгаснага запалу ў служэнні. Няхай шчасце і радасць будуць Вашымі нястомнымі спадарожнікамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя мае Вас у сваёй апецы. Дзякуем за добрыя словы, адкрытае сэрца, малітву і Вашу прысутнасць.
Сям’я Снапко, Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Шаноўнаму Старшыні
Спадару Тадэвушу Жуку
з нагоды дня нараджэння і імянін жадаем апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка, шчодрых Божых ласкаў. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы, а сэрца цешыцца ад плёну. Дзякуем за шчырасць, зычлівасць, чыстае сэрца, усмешку і ахвярную працу ў нашым касцёле.
Працаўнікі гродзенскай катэдры
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу
Аляксандру Махначу
з нагоды надыходзячага юбiлею жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця і святарскай паслугі, шчырых і верных людзей побач, шчодрых Божых ласкаў і нястомнай апекі Панны Марыі на шляху служэння. Няхай Ваша сэрца і розум ніколі не стамляюцца абвяшчаць Евангелле. Дзякуем за адданую працу, шчырыя словы і клопат аб святыні і парафіянах.
Вернікі парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Любімыя Бацькі
Рамуальд і Алена Ражко!
Ужо 50 гадоў Вы крочыце разам праз жыццё, заўсёды з’яўляючыся для нас прыкладам узаемнай любові і павагі. Дзякуем Вам за любоў, клопат, перададзеную веру і выхаванне. Жадаем доўгіх гадоў жыцця ў здароўі і спакоі, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці на далейшыя гады.
Дочкі Аня і Вераніка, сыны Ян, Пётр і Віктар з сем’ямі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Жураўскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасцi, шмат Божых ласкаў i людской добразычлiвасцi. Няхай Езус Хрыстус ва ўсiм Вам дапамагае, Мацi Божая нястомна чувае, а Святы Дух шчодра адорвае сваiмi дарамi.
Былыя парафiяне з Дзятлава

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.