ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XVII Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Ян 6, 1–15
Eзус адышоў на другі бок Галілейскага, або Тэберыядскага, мора. Ішло за Ім мноства людзей, таму што бачылі цуды, якія Ён чыніў над хворымі. Езус узышоў на гару і сядзеў там са сваімі вучнямі. А набліжалася Пасха, юдэйскае свята. Калі Езус узняў вочы і ўбачыў, што мноства людзей ідзе да Яго, сказаў Філіпу: “Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх?”. А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць. Філіп адказаў Яму: “Хлеба на дзвесце дынараў не хопіць, каб кожнаму дасталася хоць крыху”. Адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму: “Ёсць тут адзін хлопец, які мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбы, але што гэта для такога мноства?”. Езус сказаў: “Загадайце ім сесці”. А было на тым месцы шмат травы. І селі людзі, якіх было каля пяці тысяч. Езус узяў хлябы і, падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў; таксама і рыбы, колькі хто хацеў. А калі насыціліся, сказаў вучням сваім: “Збярыце кавалкі, што засталіся, каб нічога не змарнавалася”. Сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі з пяці ячменных хлябоў, якія засталіся пасля тых, хто еў. Калі ж людзі ўбачылі, які цуд учыніў Езус, казалі: “Ён сапраўды прарок, які мае прыйсці на свет”. Калі Езус даведаўся, што хочуць прыйсці і схапіць Яго, каб зрабіць каралём, зноў адышоў на гару адзін.

Не змарнаваць ласку
   Езус паказвае нам, наколькі блізкі Яму чалавек. Цуд памнажэння хлеба, які Ён здзяйсняе, – гэта адкрыццё Яго ласкі да людзей. Яго любоў не мае межаў. Фрагмент гэтага Евангелля прапануе нам паразважаць над тым, што Езус зрабіў для нас, чым нас адарыў і што надалей дае. А дае Ён нам сябе.
    Ганс Урс фон Бальтасар пісаў, што Езус дзейнічае, як бесклапотны марнатравец, але ў той жа час не дазваляе, каб штосьці змарнавалася. Загадвае сабраць рэшткі, каб вучні і Касцёл мелі запас ежы для ўсіх, хто мае патрэбу. Мы не можам змарнаваць дар, які атрымліваем ад Бога. Не можам змарнаваць дабро і любоў.
   Пане Езу Хрысце, навучы мяне дзяліцца з іншымі тым, што атрымліваю ад Цябе.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.