ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Мучаніцтва як радыкальны спосаб наследаваць Хрыста

Слова рэдактара

З самага пачатку хрысціянства паслядоўнікі Хрыста былі вымушаны плаціць жыццём за сваю веру. Гісторыя Касцёла адзначана крывёй мучанікаў. ХХ стагоддзе часам называюць “стагоддзем мучанікаў”, таму што ніколі раней за веру не гінула столькі людзей, у тым ліку і на нашай зямлі.
   Аднак мучаніцтва не азначала для вернікаў ні прысуду лёсу, які ў пэўныя гістарычныя перыяды станавіўся непазбежным, ні трывання бязмэтных пакут, якія нікому б не служылі.
Замест гэтага яго разумелі як ідэал – найбольш радыкальную магчымасць наследавання Хрысту. Людзі хацелі быць вернымі Езусу і Яго Евангеллю да канца, рэалізуючы сваё пакліканне, практыкуючы веру, праяўляючы міласэрнасць, дзейнічаючы на карысць міру, служачы бліжнім незалежна ад небяспекі.
    Мучанікі сёння вучаць нас, што багацце і ўшанаванне не маюць вялікага значэння, а адзіным сапраўдным скарбам чалавека павінен быць Хрыстос.
    Ушаноўваючы мучанікаў Другой сусветнай вайны, просьма Бога, каб мы здолелі захаваць атрыманую веру, якая з'яўляецца нашым сапраўдным скарбам!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.