ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (19)

Варта ведаць


   ♰ Украіна. Святы Айцец прызначыў мансеньёра Вісвальдаса Кульбокаса Апостальскім нунцыем ва Украіне, адначасова надаючы яму годнасць арцыбіскупа. У краіне амаль год не было Апостальскага нунцыя. Папярэдні папскі прадстаўнік італьянскі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці 4 ліпеня 2020 года атрымаў прызначэнне ў Вялікабрытанію. 47-гадовы Вісвальдас Кульбокас нарадзіўся ў літоўскай Клайпедзе. Стаў святаром у ліпені 1998 года. Належыць да дыяцэзіі Цяльшай. Мае дактарат па тэалогіі і ліцэнцыят па кананічным праве. Валодае італьянскай, французскай, іспанскай, англійскай і рускай мовамі.

    ♰ Буркіна-Фасо. У Уагадугу, сталіцы краіны, вуліцу, дзе знаходзіцца Апостальская нунцыятура, назвалі ў гонар Бенедыкта XVI. У цырымоніі прынялі ўдзел палітыкі і рэлігійныя дзеячы. “Гэта выраз удзячнасці Папе на пенсіі, які заснаваў Апостальскую нунцыятуру ў Уагадугу 12 чэрвеня 2007 года і прызначыў арцыбіскупа Віта Рала першым нунцыем у краіне”, – сказаў арцыбіскуп Майкл Фрэнсіс Кроці, цяперашні прадстаўнік Святога Пасаду ў афрыканскай краіне. У сваю чаргу, мэр сталіцы Буркіна-Фасо Арман П’ер Бэвуэндэ ахарактарызаваў Бенедыкта XVI як “чалавека, які заўсёды працаваў на карысць згоды паміж народамі, міжканфесійнага дыялогу і веры”.
   
   ♰ Венгрыя. На прэс-канферэнцыі ў Будапешце прымас Венгрыі кардынал Пэтэр Эрдзё прадставіў афіцыйны гімн 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса і кароткае відэа. Гэта падзея пачнецца 6 верасня і скончыцца 12 верасня св. Імшой, якую ўзначаліць Святы Айцец. Музычным фонам з’яўляецца новы гімн Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса 2021 года, “абноўленая версія арыгінальнай песні, напісанай для Эўхарыстычнага кангрэса ў 1938 годзе, калі Будапешт апошні раз прымаў такое мерапрыемства”, – пішуць арганізатары. Відэа і гімн былі запушчаны ў Facebook, Instagram і Twitter. Кардынал Эрдзё таксама прадставіў “12 паслоў” Эўхарыстычнага кангрэса, выбраных з ліку вядомых мастакоў, музыкаў, спевакоў і паэтаў.
   
   ♰ Польшча. 1 кастрычніка 2021 года ў лакальным Касцёле ўступае ў сілу дакумент “Шлях фармацыі святароў у Польшчы. Ratio institutionis sacerdotalis pro Polonia”, які вызначае новыя шляхі святарскай фармацыі. Дакумент быў распрацаваны Камандай па падрыхтоўцы новых прынцыпаў фармацы святароў у Польшчы, што дзейнічала пры Камісіі па справах духавенства пад кіраўніцтвам біскупа Дам’яна Брыля. Дакумент надае вялікае значэнне, між іншым, інтэлектуальнаму развіццю будучых святароў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.