ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Падумаць толькі: я ў Англіі!

З жыцця Касцёла

С. Агнешка Рамашка CSFN цешыцца магчымасці рэалізаваць сваё пакліканне ў новай форме9 мая тры манахіні з беларускай супольнасці сясцёр назарэтанак – с. Агнешка Рамашка, с. Гэлена Драбіновіч і с. Віргінія Хацян – адправіліся на служэнне ў Англію. Новай пляцоўкай стала Апостальская нунцыятура, размешчаная ў сталіцы краіны – Лондане. Манахіні прыбылі па запрашэнні мясцовага Апостальскага нунцыя Клаўдыа Гуджэроці, які служыў у Беларусі з 2011 па 2015 год.
    Іерарх, маючы сентымент да нашай краіны, прапанаваў сёстрам паспрабаваць сябе ў манаскай паслузе за мяжой.
Першымі ўражаннямі адносна новага месца дзеліцца с. Агнешка Рамашка.
    Шчыра кажучы, мне на працягу апошняга часу моцна хацелася перамен:
    ці то паехаць у іншую краіну, ці то зведаць іншую форму служэння, акрамя катэхезы. Калі Беларусь наведала Генеральная Маці Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, я нават ёй агучыла сваё шчырае жаданне. І далей працягнула шукаць варыянты змен. Зразумела, калі на электронны адрас супольнасці прыйшоў ліст з запрашэннем у Англію, я ўжо праз 15 хвілін прапанавала сваю кандыдатуру. Мне падаецца натуральным імкнуцца штосьці змяняць, нават калі табе падабаецца актуальны стан рэчаў ва ўласным жыцці. Я моцна любіла катэхізаваць дзяцей у Беларусі, рыхтаваць іх да першай сустрэчы з Езусам у св. Камуніі. Аднак сэрца прагнула іншага.
 Будынак Апостальскай нунцыятуры ў Лондане  
    “Можа, Пан Езус хоча мець мяне там?”
    Англія – цудоўная еўрапейская краіна, у якой уражвае абсалютна ўсё! Адбываючы 10-дзённы каранцін, мы пакуль бачылі мала, але нават раён, у якім жывём, захапляе. Шмат зеляніны паўсюль, цудоўныя паркі побач, прыватныя домікі амаль усе датуюцца XVIII стагоддзем, а прыхатнія тэрыторыі адрозніваюцца вялікай задбанасцю. Ну і, канешне, заўважылі ўжо на нашых вуліцах славутыя чырвоныя двухпавярховыя аўтобусы. Наколькі ўдалося зведаць, найбліжэйшая да нас парафія знаходзіцца ў 40-а хвілінах пеша ад будынка нунцыятуры – супольнасць хрыстусоўцаў. Цікава, што маё апошняе месца служэння ў Беларусі было таксама побач з ксяндзамі хрыстусоўцамі – у парафіі св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ ў Мінску.
   
Вялікабрытанія – гэта пераважна хрысціянская краіна. Да Рымска-Каталіцкага Касцёла належаць 10-16% грамадзян. Абсалютная ж большасць брытанцаў з’яўляюцца вернікамі Англіканскай Царквы, якая мае афіцыйны статус дзяржаўнай рэлігіі Англіі.

 Сёстры назарэтанкі з Беларусі побач з адной  са славутасцей Англіі   “Прынялі як сваіх”
    Сустрэлі нас тут вельмі цёпла. Першае, што падалі на стол, была бульбачка – традыцыйна па-беларуску. Толькі, на жаль, не такая смачная, як у нас, а моцна вадзяністая. Увогуле частуемся звычайнай ежай: яйкамі, мясам, тварагом, хлебам. Новаўвядзеннем з’яўляецца толькі абавязковая англійская чайная цырымонія: п’ём гарбату з малаком штодзённа, толькі не ў 17.00, як прынята, а ў 11.00.
    Нунцый паклапаціўся і пра наш камфорт падчас св. Імшы. Служба праходзіць па-англійску, але чытанні і спевы абавязкова па-беларуску.
    Дарэчным будзе адзначыць, што англійскай мовы я не ведаю, і гэта сапраўды сур’ёзны бар’ер у функцыянаванні за мяжой. Калі даведалася пра паездку, пачала глядзець анлайн-урокі англійскай мовы і некалькі разоў сустракалася з настаўніцай, якая дала пэўны фундамент. Аднак гэтага, зразумела, недастаткова. Цешыць, што мясцовыя людзі вельмі ветлівыя, не высмейваюць акцэнт і не раздражняюцца, калі табе складана выразіць сваю думкую. Заўсёды ставяцца з добрай усмешкай і пашанай. Неўзабаве нунцый павінен знасці нам выкладчыцу англійскай мовы з Расіі ці Украіны, таму спадзяюся, што моўная праблема вырашыцца.
    Улічваючы, што распарадак дня ў манаскіх асоб падобны, нягледзячы на месца прабывання – малітва, пасілак, абавязкі, малітва, – часам я забываю, што знаходжуся за 2000 км ад дома. Аднак моцна спадзяюся на безліч новых уражанняў. І ўдзячна Богу, што праз служэнне ў нунцыятуры прычыняюся да служэння самому папу Францішку!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.