ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

X Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мк 3, 20–35
Езус з вучнямі прыйшоў у дом. І зноў сабраўся натоўп, так што яны не маглі нават хлеба паесці. Пачуўшы гэта, Яго родныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён страціў розум. А кніжнікі, якія прыйшлі з Іерусаліма, казалі, што Ён мае ў сабе Бэльзэбуба і выганяе дэманаў праз князя дэманаў. А Езус, паклікаўшы іх, казаў ім у прыпавесцях: “Як можа сатана выганяць сатану? Калі валадарства раздзеліцца само ў сабе, не можа выстаяць такое валадарства. І калі дом раздзеліцца сам у сабе, не можа выстаяць такі дом. І калі сатана паўстаў супраць самога сябе і раздзяліўся, не можа выстаяць, але канец яму. Ніхто не можа ўвайсці ў дом асілка і выкрасці ягоныя рэчы, калі спачатку не звяжа асілка, і толькі тады абрабуе дом ягоны. Сапраўды, кажу вам: дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзнерствы, якімі б ні блюзнерылі. Але хто будзе блюзнерыць супраць Духа Святога, не атрымае даравання ніколі, але падлягае вечнаму асуджэнню”. Так сказаў, бо гаварылі пра Яго: “Ён мае нячыстага духа”. І прыйшлі Маці Яго і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі паклікаць Яго. Сядзеў каля Яго натоўп і казаў Яму: “Вось Маці Твая і браты Твае, і сёстры Твае на вуліцы шукаюць Цябе”. І сказаў ім у адказ: “Хто маці Мая і браты Мае?”. І паглядзеўшы на тых, хто сядзеў вакол Яго, сказаў: “Вось маці Мая і браты Мае. Бо хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра, і маці”.

Сям’я Езуса
   Запэўненне Хрыста ў тым, што мы будзем Яго сёстрамі і братамі, калі захочам выконваць Божую волю, гучыць павучальна. Гэта не заўсёды проста, але магчыма. На працягу стагоддзяў гэта пацвярджалі святыя і звычайныя хрысціяне, імёны якіх не зафіксаваны ў хроніках.
    Няхай у паўсядзённым жыцці перамагае наш Пан і Збаўца. Каб мы заўсёды належалі да Яго сям’і. Так будзе, калі свядома і добраахвотна прымем Добрую Навіну. Такім чынам мы завяжам сваяцтва з Езусам і станем Яго братамі і сёстрамі.
   
   Пане Езу Хрысце, учыні, каб я заўсёды мог выконваць Тваю святую волю і адкрытым сэрцам прымаць Евангелле!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.