ГРОДНА
Чацвер,
28 сакавіка 2024 года |
Май - час нагоды для радасці
Месяц май унікальны ва ўсіх адносінах. Кожны можа знайсці ў гэты час нагоду для радасці. Хтосьці заканчвае школу альбо выбірае для сябе прафесію, пачынаючы дарослае жыццё, іншыя ж адзначаюць важныя гадавіны ці юбілеі.
Для пастыра нашай дыяцэзіі кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча май таксама поўніцца падзеямі. У пачатку месяца ён адзначаў свае імяніны, а ў канцы – будзе перажываць 30-годдзе біскупскай сакры. І гэта яшчэ не ўсё! Таму што ў маі ён таксама адзначыць 45-ую гадавіну святарскага пасвячэння. †

Для ўсіх, хто складае Гродзенскі Касцёл, гэта яшчэ адна нагода падзякаваць Богу за асобу і апостальскае служэнне Ксяндза Біскупа, які з моманту стварэння дыяцэзіі з'яўляецца яе добрым бацькам і правадніком. Дзякуючы словам, дзеянням і рашэнням нашага пастыра, мы змаглі лепш зразумець, што такое вера і прывязанасць да Касцёла, што такое любоў да Бога і да іншых.
Будзем дзякаваць Усемагутнаму за тое, што Ён любіць нас, што паказвае сваю любоў у людзях і праз людзей. Будзем дзякаваць Маці Міласэрнасці за гэты супольны шлях і глядзець у будучыню з надзеяй!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.