ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ці можна на хрысціянскіх знаках пакідаць прысвячэнне?

Задай пытанне

Прысвячэнне – кароткая форма выказвання, скіраваная да таго, каму штосьці дораць, тым, хто дорыць, паведамленне пра асвячэнне новай святыні ці місійнага крыжа, а таксама інфармацыя пра асобу, якой аўтар прысвячае свой твор. Што датычыцца людзей, прысвячэнне з’яўляецца найвышэйшай удзячнасцю, выразам памяці, любові або павагі да асобы. Гэта словы, уласнаручна напісаныя і падпісаныя аўтарам твора або ўладальнікам прадмета. Першапачаткова такую ўдзячнасць атрымлівалі касцёлы, місійныя крыжы і іншыя рэлігійныя рэчы, а таксама асобы, якія займалі высокае становішча ў грамадскай іерархіі. Пазней з’явіліся сямейныя і сяброўскія прысвячэнні ў форме вершаў, цытат з Бібліі і інш.
Прысвячэнні і запісы ў падораных кнігах ці іншых рэчах – паўсюдная практыка, аднак трэба прызнаць, што рэлігійныя кнігі і прадметы займаюць у гэтым кантэксце асаблівае месца. Запіс павінен адпавядаць пэўнай нагодзе і мець сувязь з запісанымі вартасцямі (напр. з нагоды прыняцця святых сакрамантаў ці якога-небудзь юбілею). Прысвячэнне ў гэтым месцы таксама мае вялікае значэнне і ўказвае на шлях, які дзіцяці або юбіляру жадае аўтар.
    Чаму прысвячэнне настолькі важнае, асабліва ў дачыненні да касцёла, Бібліі і рэлігійных прадметаў? Бо запіс застаецца там назаўсёды, будзе пастаянна нагадваць пра асоб і пра моманты, з якімі было звязана іх стварэнне, стане своеасаблівай нагодай да разважання і роздуму ў штодзённым рытме жыцця. Такі запіс ці прысвячэнне з пэўнай нагоды можа стаць вельмі істотным для адоранай асобы, і ніякага граху ў гэтым няма. Калі змяшчаем прысвячэнне ў Святым Пісанні ці іншых кнігах, гэта можа быць просты запіс, у якім узгадваецца нагода і змяшчаецца подпіс (або подпісы) аўтара (аўтараў). Калі хочам зрабіць сваё прысвячэнне больш арыгінальным, можам далучыць пажаданні шчасця, радасці, любові ці, напрыклад, шматлікіх Божых ласкаў і апекі Маці Божай. Усё гэта залежыць ад нашай фантазіі. Самае важнае – пажаданні павінны ісці ад сэрца і быць цалкам шчырымі, каб надоўга застацца ў памяці і выклікаць прыемныя ўспаміны.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.