ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Псіхалагічнае значэнне малітвы

Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг

Малітва – гэта цэнтральны і найбольш яскравы выраз веры рэлігійнага чалавека. Яна адыгрывае асноўную ролю ў жыцці верніка і мае вялікае значэнне, паколькі з’яўляецца выразным і зразумелым крытэрыем аддзялення веры ад няверы.
Хацелася б адзначыць, што малітва можа быць вытлумачана ў псіхалагічных катэгорыях. Каб чалавек пачаў маліцца, яму неабходна ўнутрана засяродзіцца, супакоіцца і звярнуцца да Бога. Малітва не можа існаваць без усведамлення існавання Усемагутнага і дасягае сваёй мэты, толькі калі асоба з Ім сустракаецца. Падчас сустрэчы зместаў новыя думкі пранікаюць з несвядомасці ў свядомую сферу. Чалавек, наколькі гэта магчыма, набліжаецца да Бога і адчувае радасць ды задавальненне. Аўтэнтычнае перажыванне малітвы нясе з сабой духоўныя і псіхалагічныя каштоўнасці. Такім чынам, што малітва можа даць асобе? У першую чаргу…

    1. Дапамагае лепш пазнаць сябе. Дзякуючы малітве чалавек дабіраецца да сваіх утоеных жаданняў, пазнае свой унутраны свет з яго перавагамі і недахопамі, а пазнаючы ўласнае жыццё, разам з Богам шукае тое, што для яго найлепш.
   
    2. Спрыяе адухаўленню. Скіроўванне зямных спраў да Усемагутнага прыводзіць да таго, што яны набываць іншую вартасць, адухаўляюцца. Чалавек шукае Пана, таму што прагне Яго апекі і дапамогі, жадае прабачэння грахоў, шукае любові. Ён ведае, што ў Богу можа знайсці святасць, знайсці тое, што яму найбольш патрэбна.
   
    3. Змяняе асабістае жыццё. Дзякуючы малітве чалавек развіваецца духоўна, па-іншаму глядзіць на многія зямныя справы і, такім чынам, асабіста пераходзіць на больш высокі ўзровень развіцця.
    Дзякуючы малітве чалавек можа ўсвядоміць свае патрэбы і рэальнасць, даведацца, што самадастатковасць з’яўляецца самападманам, а малітва дае магчымасць вырашэння праблем і стварае канкрэтны план дзеянняў. Яна аднаўляе псіхічную энергію чалавека праз кантакт з Богам, абуджае веру і надзею, уносячы ў розум супакой, што таксама вядзе да памяншэння страхаў, напружання і гневу. Акрамя таго, яна робіць асобу адчувальнай да патрэб іншых, умацоўвае духоўныя і фізічныя сілы. Безумоўна, гэта толькі некаторыя з псіхалагічных значэнняў малітвы, і іх спіс значна большы.
    Пэўныя псіхалагічныя даследаванні аналізавалі малітву, спрабуючы разабрацца, чаму адзін чалавек просіць Бога, напрыклад, аб здароўі, а другі толькі адаруе Яго. На думку групы псіхолагаў, спосаб малітвы шмат у чым залежыць ад характару і тэмпераменту асобы, якая моліцца. Малітоўнае жыццё двух людзей не будзе аднолькавым.
    Варта памятаць, што малітва – гэта Божы дар, дзякуючы якому чалавек можа знайсці Бога і адчуць сябе шчаслівым. Няхай у нашым жыцці будзе дастаткова малітвы, асабліва цяпер, у цяжкія часы, калі перажываем пандэмію. Да таго ж, падчас Вялікага посту малітвы можа быць яшчэ больш.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.