ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Экакультура гарадскога асяроддзя

Экалагічная цнота

ekologiaКлопат пра наваколле – гэта справа не толькі ЖКГ, але і кожнага з нас.
Прыгажосць наваколля радуе, напаўняе наш унутраны свет, здольна лячыць душу. Жыхары горада і ёсць тыя, хто стварае прыгажосць у сваёй прасторы. Нават калі Вы ўзаемадзейнічаеце з навакольным асяроддзем з найлепшымі намерамі, часам можаце сустрэць дзеянні, якія руйнуюць гармонію прасторы. У такім выпадку Вы здольны дапамагчы вярнуць прыгажосць.
majsiuk2
    Узяць на сябе адказнасць за ўласныя ўчынкі
    Белы снег сёлета змяніў наваколле. Ад яго вее чысцінёй і свежасцю... да першага вываду сабак, да першага паркавання аўтамабіляў на газоне, да першага смецця, вынесенага ветрам або варонай з адкрытага кантэйнера. Што ж рабіць, каб горад заставаўся чыстым?
    Першае, што можа кожны з нас – падумаць, ці будуць яго дзеянні прыносіць радасць або, магчыма, прычыняць дыскамфорт іншым. Кожная дробязь можа стаць важнай у агульным абліччы гарадской прасторы.
    Да прыкладу, чалавек паліць у чаканні грамадскага транспарту. Дым ад цыгарэты – ужо ўварванне ў прастору іншых, ён атручвае. Кінуты недакурак змяняе аблічча чыстай прасторы, можа прывесці да атручэння птушак, якія ў пошуку матэрыялаў для гнёздаў часта падбіраюць фільтры. На іх накопліваецца канцэнтрат ядахімікатаў, ад чаго фільтр не раскладаецца.
    Напрыклад, трапляючы ў ваду, ён прыносіць шкоду вадаплаўным птушкам, рыбам і тым, хто будзе гэтую ваду піць.
    Аматары сабак, выходзячы на шпацыр, забываюць прыбіраць за сваімі гадаванцамі. Сучасны корм стварае экскрэменты, якія не раскладаюцца вельмі доўга, могуць стаць праблемай для здароўя іншых сабак, застацца непрыемным брудам на абутку мінакоў. Ды і сама сабака на наступнай прагулцы будзе ісці па той жа дарожцы.
    Аўтаўладальнікі хочуць паставіць аўтамабіль бліжэй да свайго дома, а купляючы машыну, забываюць падумаць пра тое, дзе будуць яе захоўваць. Заўважалі, як аўтамабілі адымаюць зручную прастору? Займаюць пешаходныя дарожкі, па якіх пасля немагчыма рухацца. Стаяць на дзіцячых пляцоўках, памяншаючы месца для дзіцячага адпачынку. Вытоптваюць газоны, пасля чаго падымаюцца пыльныя буры з часціцамі ад выхлапных газаў і хімічных уцечак з аўтамабіляў.
    Чалавек, выкідваючы смецце, можа прыадчыніць кантэйнер, а пасля зачыніць яго, каб усё змесціва змагло даехаць да смеццесартавальнага завода. Калі гараджанін паленаваўся зачыніць за сабой кантэйнер або выкінуў бытавыя адходы ў кантэйнер для буйнагабарытнага смецця, на вуліцах затым можна ўбачыць брудныя бясплатныя пакеты, якія кружыць вецер.
    Прыгожа распісаныя мураламі будынкі надаюць большую мастацкую напоўненасць, у адрозненне ад няўмелых росчыркаў графіці на сценах. А ў чысты пад’езд і ліфт прыемней заходзіць, чым у апляваны і закіданы смеццем. Забруджванне прасторы бывае яшчэ светлавое і шумавое. Камусьці можа быць весела ад петард, феерверкаў у спальных раёнах, рову магутнага матора ноччу, праслухоўвання музыкі на публіцы. Але трэба памятаць, што ёсць людзі, маленькія дзеці і птушкі, якім важны спакой. Любое прыватнае дзеянне парадуе больш, калі пасля ўсе вакол застануцца задаволены.
   
    Дапамагчы парадай бліжняму
    Крыніца фота: freepik.comНават калі Вы пакідаеце чыстай прастору навокал, заўсёды можна яе палепшыць: пасадзіць хмызнякі або дрэвы, падфарбаваць лавачку ці дзіцячую пляцоўку. Можна падняць паперку, якая ўпала, або папрасіць прыбраць за сабой таго, хто забыўся, што гарадская прастора агульная для ўсіх. Курцу нагадаць, што ў грамадскіх месцах курэнне забаронена, а ўладальніку сабакі – што за гадаванцам трэба прыбіраць. Тым, хто парушае правілы паркоўкі аўтамабіляў, можна нагадаць, што ёсць спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы. Незгаворлівым аўтаўладальнікам дапаможа званок у 102. Падтрымліваць чысціню горада можна і праз звароты ў дыспетчарскую службу па нумары 115 або пакідаючы заяўку на сайце www.115.бел.
   
Людзі пашыраюць прастору для сябе за кошт дзікай прыроды, таму ўзнікла патрэба нагадаць, што для раўнавагі на Зямлі ўсё жывое і асяроддзе яго пражывання гэтак жа важныя, як і чалавечыя патрэбы. У сувязі з гэтым, 3 сакавіка адзначаем Сусветны дзень дзікай прыроды, прыпамінаючы: усё можа быць на карысць, калі не ўзносіць свае патрэбы над патрэбамі іншых. Усё адзінае на Зямлі, як без пчол не можа быць пладоў, а без пладоў не можа быць чалавека.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.