ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

ІІ Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Ян 1, 35–42
Стаяў Ян Хрысціцель і двое з вучняў ягоных і, калі ўбачыў Езуса, які ішоў, сказаў: “Вось Ягнё Божае”. І пачулі двое вучняў яго, што ён сказаў, і пайшлі за Езусам. А Езус, азірнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, сказаў: “Чаго шукаеце?”. Яны сказалі Яму: “Раббі (што азначае «настаўнік»), дзе жывеш?”. Ён сказаў ім: “Ідзіце і ўбачыце”. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго ў гэты дзень. Было ж каля дзесятай гадзіны. Андрэй, брат Сымона Пятра, быў адным з двух, якія пачулі ад Яна пра Езуса і пайшлі за Ім. Знайшоў ён спачатку брата свайго Сымона і кажа яму: “Мы знайшлі Месію” (гэта значыць Хрыста). І прывёў яго да Езуса. Езус, глянуўшы на яго, сказаў: “Ты Сымон, сын Яна; ты будзеш названы Кефас” (што азначае “Пётр”, “скала”).

Выбраныя і пакліканыя
   Пакліканне Андрэя і Яна, першых вучняў і апосталаў, было даволі празаічным. Іх настаўнік Ян Хрысціцель не толькі падрыхтаваў іх да прыйсця Месіі, але таксама паказаў ім Езуса і перадаў іх Яму. Яны засталіся са Збаўцам назаўсёды.
    Такім жа простым было пакліканне Пятра і іншых апосталаў. Хрыстос адарваў іх ад рыбацкай сеткі, каб пакінуць пры сабе. А наданне новага імя Сымону было ўжо чымсьці асаблівым – красамоўным і сімвалічным, бо ён павінен быў стаць апорай Касцёла.
    Наша пакліканне да веры ў Хрыста таксама было простым. У маленстве нас прынеслі ў касцёл, і там быў здзейснены акт паклікання і абрання. Бог нас усынавіў, а сімвалам гэтага стала імя, дадзенае падчас св. хросту. Мы атрымалі асаблівы прывілей.
   Гэтаксама адчувалі сябе апосталы, бо выбраны былі не Ян Хрысціцель, не члены Сінедрыёна і кніжнікі, а простыя рыбакі.
    Мы ўсе былі пакліканы да Хрыстовай веры, да Касцёла, каб чэрпаць з ласкаў Збаўцы. Па гэтай прычыне павінны ганарыцца і быць удзячнымі таму, што Хрыстос і Касцёл адорваюць нас новым жыццём, вучаць і выхоўваюць.
   
    Пане Езу, дапамагай мне штодзённа выконваць маё жыццёвае пакліканне.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.