ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

6 снежня 2020 года

Ад шчырага сэрца

niepokalanego2


❧✿❧
Паважанаму Айцу
Андрэю Вітэку
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, мудрасці і цярплівасці. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, святлом і ласкай. Няхай добры Бог адорвае бласлаўленнем, Езус Хрыстус ахоўвае ад бед, а Маці Божая і святы заступнік нястомна трымаюць Вас у сваёй апецы.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Воранава
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Андрэю Агелю
з нагоды імянін сардэчна жадаем шчодрых Божых ласкаў, сапраўднай радасці і спакою. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Шчучына
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Раману Ялоўчыку
з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем на доўгія гады і дадае сіл, каб далей ісці Яго дарогай. Няхай Хрыстос, якому Вы калісьці даверыліся, будзе побач, умацоўвае і аберагае, а Маці Божая заўсёды мае Вас у сваёй апецы.
З малітвай парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Радзевічу
з нагоды імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог, які ўказаў Вам дарогу да святарства, вядзе праз жыццё і дапамагае перамагаць усе цяжкасці.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Бярозаўкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Аляксандру Лебядзевічу
з нагоды 13-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем вялікай радасці ад кожнага дня душпастырскай паслугі, Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог адорвае Вас моцным здароўем, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы і выпрошвае патрэбныя ласкі ў Пана, каб Вы далей адважна крочылі па сцежках святарскага жыцця. Няхай людзі, якіх сустракаеце на святарскім шляху, адорваюць дабрынёй і зычлівасцю.
З малітвай вернікі з Жамыслаўля
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Андрэю Зую
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, душэўнага супакою, святла Святога Духа, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай Ваша душа заўсёды будзе адкрытай і чыстай, напоўненай верай і надзеяй, а Ваша шчырая малітва і добрыя словы заўсёды дораць людзям натхненне.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліпнішкаў
❧✿❧
Паважаны Ксёндз
Артур Малафей!
З нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, ласкавай дапамогі Маці Міласэрнасці і св. айца Піо. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цяплом, радасцю, дабрынёй, любоўю і надзеяй, вера з кожным днём толькі ўзмацняецца, а ўсё запланаванае рэалізуецца з дапамогай Бога і людзей. Няхай душпастырская праца прыносіць шчодры плён, а наша малітва будзе для Вас падтрымкай у складаныя моманты.
З памяццю ў малітве вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Андрэю Врублеўскаму
з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення ад Усемагутнага і толькі радасных хвілін у жыцці. Няхай Езус Хрыстус будзе Правадніком на ўсіх жыццёвых шляхах, Святы Дух нястомна ўдзяляе свае дары і дапамагае ў святарскім служэнні, а Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца Вамі і будзе побач.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Гродна-Дзевятоўка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Валерыю Лісоўскаму
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, стойкасці, Божай дапамогі, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай Пан Езус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх руках, будзе шчодры на свае ласкі і напаўняе Ваша сэрца супакоем.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Вярэйкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яўгену Учкуронісу
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем душэўнага супакою, моцнага здароўя, шчасця, стойкасці, нястомнага запалу ў выкананні святарскай паслугі і сілы, каб весці люд да Пана. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе на чарговыя гады і дазволіць рэалізаваць усе планы і намеры, Езус падтрымлівае ва ўсім, Святы Дух спасылае свае дары, Найсвяцейшая Маці апекуецца і дапамагае ў складаныя хвіліны, а св. Ян Павел II, заступнік нашай парафіі, выпрошвае ў Езуса і Марыі ўсе неабходныя ласкі. Дзякуем за штодзённую малітву і служэнне, за клопат, дабрыню і зычлівасць да кожнага з нас.
З малітвай Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Яновічу
з нагоды 5-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, міласэрны Бог нястомна ўмацоўвае Вас у пакліканні, адорвае патрэбнымі ласкамі ў кожную хвіліну жыцця, а Марыя ахінае мацярынскай апекай. Дзякуем за добрае сэрца і цудоўны прыклад веры.
З малітвай і павагай парафіяне з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу
Андрэю Зую
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог няспынна адорвае Вас сваімі ласкамі. З павагай і любоўю вернікі з в. Некрашы
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Вальдэмару Слоту
з нагоды імянін ад усяго сэрца жадаем нязгаснага запалу веры, моцнага здароўя, сіл і радасці. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божай любоўю і міласэрнасцю, а Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца, асабліва ў цяжкія хвіліны жыцця.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Казлоўскаму
з нагоды імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, добрых людзей побач, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і дапамогі святога заступніка ў кожную хвіліну жыцця. Няхай Пан Езус прыту- ліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць шматлікімі ласкамі.
З малітвай удзячныя парафіяне з Малой Бераставіцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Казлоўскаму
з нагоды імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Панны Марыі, нястомнай дапамогі святога заступніка, а таксама моцнага здароўя, вытрымкі, радасці і добразычлівых людзей побач.
Парафіяне з капліцы ў Масалянах
❧✿❧
Складаем словы шчырага спачування і жалю ўсім, хто перажывае смерць ксяндза Леаніда Мозгеля і яго мамы Станіславы. Асабліва яднаемся ў малітве і дзелім смутак з Рамуальдам Мозгелем, усімі роднымі і блізкімі, аднавяскоўцамі ксяндза з вёсак Карэвічы і Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна. Няхай міласэрны Бог дадасць сіл, каб перанесці цяжар страты блізкіх асоб, і як мага хутчэй прыме душы памерлых у сваё Валадарства.
Са смуткам і малітвай вернікі з Павяцкай і былой Лявонпальскай парафій Мёрскага раёна Віцебскай вобласці

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.