ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

У чым розніца паміж бояззю Божай як дарам Святога Духа і страхам перад Богам?

Задай пытанне

Апостал Павел, згодна з біблейскай традыцыяй, атаясамлівае цноту боязі Божай з дарам набожнасці. Ён сцвярджае: тым, што найбольш развівае набожнасць і боязь Божую, з’яўляецца вернасць чыстаму сумленню (параўн. 1 Цім 1, 5–18; 4, 2). Таксама і клопат пра збаўленне патрабуе руплівасці, поўнай “боязі і трымцення”, дзякуючы чаму Бог станецца ў нас “здзяйсняльнікам і жадання, і дзеяння” (параўн. Флп 2, 12–13).
    У сувязі з магчымай негатыўнай інтэрпрэтацыяй дару боязі Божай, асобна выдзяляем і адрозніваем адмоўную паставу, якую называем “страхам Божым”. Страх з’яўляецца перажываннем стану нежадання таго, што можа здарыцца, і ўспрымаецца як зло.
Розніца паміж бояззю Бога і страхам перад Ім – гэта як розніца паміж пазітыўным бокам паслухмянасці і яе негатыўнай пародыяй. У першым выпадку мы слухаемся, бо давяраем мудрасці і любові. Ведаем, што калі будзем слухацца, то такім чынам пацвердзім наш давер і любоў да Айца, прынясём Яму радасць, а самі будзем хутка ўзрастаць, апраўдваючы Яго спадзяванні.
    У выпадку негатыўнай (фасаднай) паслухмянасці пераважае крывадушная знешняя імітацыя пакорлівага выканання загадаў. У сэрцы такая асоба адчувае сябе прыніжанай, зняволенай, вымушанай падпарадкоўвацца незразумелым распараджэнням, якія здаюцца бессэнсоўнымі. Чалавек баіцца і выконвае волю Бога толькі таму, каб не быць пакараным.
    Як бачым, на адну і тую ж асобу, на адны і тыя ж распараджэнні два розных чалавекі могуць рэагаваць дыяметральна супрацьлегла: адзін – з любоўю і павагай (бояззю), а другі – са страху быць пакараным і са злосцю на сваю слабасць.
    Для першага Бог – гэта Любоў, для другога – Прыгнятальнік. Менавіта ад вобразу Бога ў нашай свядомасці залежаць адносіны да Яго: будзе гэта боязная павага ці рабскі страх.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.