ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Папаўненне ў ордэне францысканцаў

З жыцця Касцёла

Пастава ляжання крыжом у знак поўнага прысвячэння сябе БогуВа ўспамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ордэне Братоў Меншых Канвентуальных склаў вечныя манаскія абяцанні бр. Віктар Марыя Мялешка OFMConv. Урачыстасць адбылася падчас св. Імшы ў францысканскім касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне.
Манаскія абяцанні жыць у чыстасці, убостве і паслухмянасці бр. Віктар прынёс у прысутнасці а. Антонія Пажэцкага OFMConv, дэлегата правінцыяльнай дэлегатуры ў Беларусі, што належыць да правінцыі Маці Божай Беззаганнай у Варшаве (Польшча). Святар моцаю ўдзеленай яму ўлады абяцаў бр. Віктару жыццё вечнае, калі той стрымае складзеныя шлюбы.
Супольнасць канвентуальных францысканцаў, якія служаць у БеларусіУ сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, ва ўрачыстасці прыняла ўдзел абмежаваная колькасць гасцей. Падтрымаць бр. Віктара сабраліся сабраты з розных францысканскіх супольнасцей Беларусі.
    Францысканец просіць памятаць аб ім у малітве, каб годна і верна служыў Богу на абраным манаскім шляху.
    Бр. Віктар Мялешка нарадзіўся ў 1994 годзе. Распачаў свой манаскі шлях адразу пасля заканчэння сярэдняй школы ў 2012 годзе. Цяпер бр. Віктар вучыцца на 6 курсе Вышэйшай францысканскай семінарыі ў Лодзі (Польшча) і рыхтуецца да прыняцця дыяканскага пасвячэння.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.