ГРОДНА
Серада,
17 красавіка
2024 года
 

Не трэба баяцца адкрыць дзверы сэрца

Слова рэдактара

Час сёлетняга Адвэнту з,яўляецца добрай матывацыяй, каб прадпрыняць канкрэтныя дзеянні і напружана папрацаваць над сабой. Разам з чарговымі днямі чування да нас прыходзіць Любоў, а таму варта і нават неабходна належным чынам падрыхтавацца да гэтай падзеі.
    Кожны, хто ўспрымае сваё жыццё як падрыхтоўку да самай важнай сустрэчы, не толькі адкажа на пытанне “што мне рабіць у Адвэнце?”, але штодня будзе працаваць над недахопамі. Сваімі недахопамі. Захоча навярнуцца. Ачысціць сваё сэрца. Аддаліцца ад рэчаў гэтага свету і паглядзець у бок Неба.
Ніхто не любіць думаць, што ён далёкі ад дасканаласці. Няпроста пакінуць зручную, ужо пратаптаную сцежку і пачаць жыць па-новаму. Але іншага выхаду няма. Калі мы хочам дабрацца да мэты, важная не якасць дарогі, а кірунак, у якім яна вядзе. А мэтай кожнага чалавека з,яўляецца Неба.
    Навяртанне – гэта не праполка градкі. Мы можам вырваць адно ці другое пустазелле, але на іх месцы вырасце новае. Навярнуцца – значыць змяніць сваё мысленне. Сказаць сабе, што я больш не люблю зло, што больш не прывязаны да яго. Хачу ісці за Езусам і жыць так, як бы Ён жыў на маім месцы.
    Няхай сёлетні Адвэнт стане для кожнага з нас плённым часам у пошуках Езуса ў сваім жыцці. Шукайма Хрыста ў літургіі, у малітве, у Божым слове, у сакрамантах, у паўсядзённасці і ў іншым чалавеку. Не трэба баяцца адкрыць Яму дзверы сэрца. Неабходна супакоіцца, засяродзіцца і прымаць мудрыя, адпаведныя з Божай воляй, рашэнні.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.