ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Экалагічная альтэрнатыва ўшанаванню памяці памерлых

Экалагічная цнота

Крыніца: mowimyjak.se.plНаколькі шкодныя для навакольнага асяроддзя штучныя кветкі, і чаму еўрапейцы аддаюць перавагу біяурнам?
Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых падумаем над нашым стаўленнем да навакольнага асяроддзя, калі клапоцімся пра магілы блізкіх. Між іншым, разгледзім экалагічныя варыянты пахавання.
Алена МайсюкТрадыцыйна хрысціяне адпраўляюцца на могілкі, каб ушанаваць памяць памерлых родных, прыбрацца на іх магілах і запаліць свечкі. Хуткі тэмп жыцця прымушае чалавека знаходзіць лёгкія шляхі: на хаду набыць новую лампадку, некалькі яркіх штучных кветак. Змахнуўшы пыл з помніка, ён запальвае куплены зніч, ставіць пластыкавыя кветкі, а старыя выкідвае ў перапоўнены кантэйнер. Аднак такія дзеянні – гэта толькі пагарджанне тымі, хто адышоў у іншы свет, і шкода жывым людзям.
    Насамрэч, адна лампадка праслужыць доўга: у яе можна ўстаўляць новыя свечкі. А штучныя кветкі і вянкі – сур’ёзная пагроза навакольнаму асяроддзю. Яны не падлягаюць абавязковай сертыфікацыі, таму прывозяцца з Кітая ў безлічнай колькасці. Работнікі, якія займаюцца адпарваннем спрасаваных кветак, могуць знаходзіцца ў памяшканні з такой прадукцыяй толькі ў рэспіратары, інакш праз 30 хвілін яны трацяць прытомнасць ад атручвання высокатаксічнымі рэчывамі. Трапляючы на звалку, кветкі і вянкі не перарабляюцца, захоўваюцца з агульным смеццем і працягваюць атручваць паветра, зямлю і ваду на працягу паўтысячы гадоў. Небяспечна таксама іх спальванне, таму што вызваляецца вялікая колькасць шкодных рэчываў.
    На могілках можна пасадзіць шматгадовыя расліны. Падыдуць хрызантэмы, ліліі, эхінацэя, нарцыс, ірыс, барвінак і інш. Старайцеся садзіць нізкарослыя кветкі, якія ўтвараюць жывы дыван, або цясней размяшчайце пучковыя кветкі, каб не дапусціць разрастання пустазелля. Кусты і вечназялёныя хвойныя будуць захоўваць зямлю ад перагрэву. На пахаванне таксама пажадана прыходзіць з жывымі кветкамі, хвойнымі вянкамі як сімвалам вечнага жыцця душы.
    Крыніца: mowimyjak.se.plСучаснай экалагічнай катастрофай з’яўляецца і само месца пахавання. Пад могілкі высякаюцца векавыя дубровы і іншыя зялёныя пасадкі. Для вырабу трун і крыжоў таксама ў вялікай колькасці знішчаюцца дрэвы. Вялізныя тэрыторыі з граніту і мармуру аголены. Знаходзячыся пад пякучым сонцам, яны ствараюць неспрыяльны мікраклімат. Разагрэтае паветра разносіць пыл, узбагачаны хімічнымі рэчывамі, атручвае заселеныя тэрыторыі.
    Для захавання навакольнага асяроддзя прапануецца пакідаць толькі прах, спальваючы памерлага ў крэматорыі, і змяшчаць урны з парэшткамі ў калумбарыі. У еўрапейскай практыцы выкарыстоўваюцца біяурны, якімі высаджваюцца паркі (у біяраскладальную скрыню змяшчаецца насенне, з якога вырастае дрэва).
    Па традыцыі хрысціяне ставяць на магіле крыж, які сімвалізуе збаўленне чалавека. Ён з’яўляецца галоўным упрыгожаннем гэтага месца. Варта памятаць, што ў першую чаргу памерлым патрэбна наша малітва і добрыя справы ў іх памяць.
   
У першую нядзелю кастрычніка адзначаецца Дзень “Замяні звычайную лямпачку на энергазберагальную”. Гэта дазваляе паменшыць спажыванне энергіі. Менш рэсурсаў будзе задзейнічана ў вытворчасці энергіі. Святлодыёдныя лямпачкі пераважней люмінесцэнтных, таму што яны не ўтрымліваюць ртуць, бяспечныя ў штодзённым жыцці і не патрабуюць утылізацыі ў асобныя кантэйнеры (устаноўлены ў месцах продажу, буйных супермаркетах). Датчыкі руху таксама эканомяць энергію ў месцах праходжання.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.