ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Колькі “каштуе” замовіць св. Імшу?

Задай пытанне

У Касцёле пабачыла свет новая ватыканская інструкцыя адносна арганізацыі жыцця ў парафіях, у якой асаблівая ўвага надаецца пытанню “імшальных інтэнцый”. Дакумент пад назвай “Душпастырскае навяртанне парафіяльнай супольнасці на службе евангелізацыйнай місіі Касцёла” быў апублікаваны 20 ліпеня 2020 года. Ён выяўляе небяспеку таго, што парафіі могуць застацца бюракратычна-арганізацыйнымі адзінкамі, больш засяроджанымі на ўласнай стабільнасці, чым на евангелізацыі.
Інструкцыя распрацавана Кангрэгацыяй па справах духавенства. Што датычыць “кошту” імшальных інтэнцый, у дакуменце выкарыстоўваюцца словы “ахвяраванне”, “добраахвотнае ахвяраванне”, а не “плата”. Святы Айцец Францішак неаднаразова падкрэсліваў, што святары не павінны патрабаваць грошы за цэлебрацыю Эўхарыстыі. “За св. Імшу не плацяць! Св. Імша – гэта ахвяра Хрыста, якая была складзена бязвыплатна. Адкупленне – бязвыплатнае. Калі хочаш скласці ахвяру – рабі гэта, але за Імшу не плаціцца”, – сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі 7 сакавіка 2018 года.
У інструкцыі гаворыцца, што “ахвяра па сваёй прыродзе павінна быць добраахвотным актам з боку ахвярадаўцы, памер якой пакідаецца яго сумленню і пачуццю адказнасці за Касцёл, а не ўстаноўленай «цаной», «абавязковым тарыфам», «сакраментальным падаткам»”. Акрамя таго, “важна выхоўваць вернікаў, каб яны ахвотна садзейнічалі задавальненню патрэб парафіі, якія з’яўляюцца «іх справай», і каб яны вучыліся вырашаць іх самастойна, асабліва ў краінах, дзе ахвяры на св. Імшу па-ранейшаму з’яўляюцца адзінай крыніцай утрымання для святароў і адным з матэрыяльных сродкаў, неабходных для евангелізацыі”.
Было адзначана, што варта строга сачыць за тым, каб ахвяраванне на Імшу не ператваралася ў “здзелку” ці “гандаль”. Святарам настойліва рэкамендавана цэлебраваць Эўхарыстыю нават не атрымаўшы грошай ад вернікаў, асабліва бедных.
Трэба заўважыць, што некаторыя касцёльныя правінцыі вызначаюць памер ахвяры на св. Імшу. Там многія святары адмаўляюцца ад грошай і прызначаюць іх на дабрачыннасць і грамадскія праекты. У шматлікіх іншых мясцовых Касцёлах, у тым ліку ва Усходняй Еўропе, імшальныя інтэнцыі з’яўляюцца практычна адзіным сродкам утрымання для святара і рэалізацыі душпастырскіх ініцыятыў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.