ГРОДНА
Серада,
17 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (216)

Прэса

catholicby2018Адказ на выклікі часу
   Манаскія супольнасці, прысутныя ў Беларусі, аб’ядноўваюць сілы з вернікамі, каб дапамагчы ўсім патрабуючым, чыё жыццё змянілася з-за пагрозы распаўсюджання каранавіруса.
Разам з ахвярадаўцамі і людзьмі добрай волі кансэкраваныя асобы набываюць і перадаюць у медыцынскія ўстановы санітарна-гігіенічныя сродкі аховы, часам шыюць іх самі. Сярод іншых, майстэрня па вырабе літургічнага адзення “Sacris Vestibus”, што працуе ў Маладзечне, сумесна з братамі капуцынамі з мясцовай супольнасці наладзіла пашыў ахоўных касцюмаў і халатаў. Некаторыя супольнасці ахвяруюць грашовыя сродкі і прадукты харчавання для патрабуючых.
Многія кангрэгацыі арганізавалі праз інтэрнэт прамыя трансляцыі св. Імшаў, набажэнстваў і інш. Для дзяцей і моладзі, у тым ліку падчас канікул, прапануецца анлайн-катэхеза, а таксама інтэграцыйныя заняткі (гульні, віктарыны, конкурсы).
    У шматлікіх манаскіх супольнасцях моляцца ў інтэнцыі спынення пандэміі. Між іншым, моляцца за медыцынскі персанал і за ўсіх, хто мае вострую неабходнасць у духоўнай падтрымцы. У гэты асаблівы час кансэкраваныя асобы стараюцца быць побач з людзьмі, перажываючы разам з імі іх страхі і клопаты, слухаючы і падтрымліваючы праз асабісты кантакт ці праз сродкі сувязі.
gosc niedzielny Маленькі супергерой
Шасцігадовы Брыджэр Уокер з амерыканскага штата Ваёмінг выратаваў малодшую сястру ад агрэсіўнай сабакі.
Мяшанец нямецкай аўчаркі напаў на чатырохгадовую дзяўчынку. На дапамогу прыбег яе брат, які прыняў лютасць жывёлы на сябе, пасля чаго схапіў сястру за руку і ўцёк з ёй у бяспечнае месца.
    У хлопчыка пакусаны твар, яму наклалі 90 швоў. “Я падумаў, што калі камусьці трэба памерці, то гэта павінен быць я”, – сказаў ён цётцы.
    Гісторыя выклікала фурор у СМІ. Павіншаваў смельчака, між іншым, кіношны супергерой Халк – акцёр Марк Руфала.
    Хлопчык ужо адчувае сябе лепш. Ім заняўся пластычны хірург.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.