ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

Мц 9, 36–10, 8
Езус, убачыўшы натоўпы людзей, злітаваўся над імі, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, нібы авечкі, якія не маюць пастыра. Тады Ён кажа вучням сваім: “Жніво вялікае, ды работнікаў мала; дык маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё”. І, паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач. Імёны ж дванаццаці апосталаў былі такія: першы Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат яго, Якуб Забядэя і Ян, брат ягоны, Філіп і Барталамей, Тамаш і Мацвей мытнік, Якуб Алфееў і Тадэвуш, Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яго. Гэтых дванаццаць паслаў Езус, наказваючы ім: “На шлях паганцаў не ідзіце і ў гарады самарыйскія не ўваходзьце. Найбольш ідзіце да авечак з дому Ізраэля, якія загінулі. А ідучы, абвяшчайце, кажучы: «Наблізілася Валадарства Нябеснае». Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма і давайце”.

Малітва аб святых святарах
   Свету патрэбны прафесійныя і старанныя ўрачы, добрыя настаўнікі, любячыя бацькі... Але таксама і сведкі, арыенціры, якія ўкажуць людзям шырэйшыя гарызонты і іншыя перспектывы. Не хапае аўтарытэтаў, духоўных праваднікоў.
    Сучасны свет “пакутуе ад часовасці”, хварэе на прыземленасць. Яму не стае добрых святароў, Божых слуг, якія дапамаглі б чалавеку наталіць голад вечнасці і бясконцасці. Людзі дэзарыентаваныя, яны не ведаюць, да каго звярнуцца, куды накіравацца. Шукаюць парад у разнастайных гуру, псіхолагаў і псіхіятраў. У Евангеллі Хрыстос дае нам адказ: “Прасіце Гаспадара жніва, прасіце і маліцеся...”, каб хапіла святароў – правадыроў, якія змогуць супрацьстаяць сучасным павевам моды і пакажуць нязменныя і вечныя каштоўнасці.
    Свету сёння патрэбны добрыя святары. Яны ўсё яшчэ патрэбны нашаму мясцоваму Касцёлу. Святар выконвае асабістую місію “in persona Christi” – у асобе Езуса Хрыста. Сам Хрыстос становіцца прысутным, г. зн. аб’яўляецца, робіць бачнай сваю збаўчую дзейнасць у служэнні святара. Калі той абвяшчае Божае слова, удзяляе сакраманты, навучае ісцінам веры альбо суправаджае вернікаў як пастыр, Езус Хрыстус увасабляецца сярод свайго народа, каб такім чынам пастаянна накіроўваць яго да збаўлення.
    Будзем маліцца, каб Пан выслухаў малітвы вернікаў і абраў добрых пастыраў, якія будуць весці нас у Нябеснае Валадарства.
● Ці малюся аб святых пакліканнях да службы ў Касцёле?
● Як выказваюся пра святароў у сваім асяроддзі?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.