ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Новы нунцый у Беларусі!

З жыцця Касцёла

Святы Айцец Францішак прызначыў Апостальскім Нунцыем у Беларусі харвацкага іерарха, арцыбіскупа-намінанта Антэ Ёзіча. Ён зменіць на пасадзе арцыбіскупа Габара Пінтэра з Венгерыі, які быў накіраваны на дыпламатычную службу ў Гандурас.
Абп. Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 года ў горадзе Трыль. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 года ў Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 годзе пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай службы ў Папскай касцёльнай акадэміі. З 1999 года працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Індыі. Затым, у 2003–2009 гадах, быў сакратаром нунцыятуры ў Расіі. У 2009 годзе стаў дарадцам нунцыятуры на Філіпінах.
2 лютага 2019 года прызначаны Апостальскім нунцыем у Кот-д’Івуары і тытулярным арцыбіскупам Цысы. Біскупскае пасвячэнне яму павінен быў удзяліць 1 мая 2019 года кардынал П’етра Паралін. Аднак 7 красавіка 2019 года святар трапіў у аўтамабільную аварыю, пасля якой апынуўся ў бальніцы ў крытычным стане.
    22 студзеня бягучага года дыпламатычны прадстаўнік Святога Пасада сустрэўся з папам Францішкам. Яго біскупская сакра мела адбыцца 21 сакавіка ў базіліцы св. Пятра, аднак была перанесена з прычыны пандэміі COVID-19.
    Нагадаем, арцыбіскуп-намінант Ёзіч стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Беларусі. У 2004–2011 гадах дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасада ў краіне ўзначальваў арцыбіскуп Марцін Відавіч, які таксама належаў да Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі.
    Як паведаміў парталу Catholic.by Часовы павераны ў справах Святога Пасада ў Рэспубліцы Беларусь кс. Махэр Шаммас, новапрызначаны Апостальскі нунцый валодае, акрамя роднай харвацкай, таксама італьянскай, англійскай, іспанскай, французскай, партугальскай, нямецкай, кітайскай, рускай і польскай мовамі.
   
Апостальская нунцыятура ў Беларусі
   
    Кс. абп Габрыэль Мантальва Ігера 1993–1994 гг.
    Кс. абп Агосціна Маркета 1994–1996 гг.
    Кс. абп Дамінік Грушоўскі 1996–2001 гг.
    Кс. абп Іван Юркавіч 2001–2004 гг.
    Кс. абп Марцін Відавіч 2004–2011 гг.
    Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці 2011–2015 гг.
    Кс. абп Габар Пінтэр 2016–2019 гг.
    Кс. абп Антэ Ёдзіч з 2020 г.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.