ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Спосабы ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса

Хрысціянскія традыцыі

У чэрвені скіроўваемся да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, зноў асэнсоўваючы, што любоў з’яўляецца каштоўнай і жыватворнай. І вось сцежкі, якімі варта хадзіць, каб паняцце сапраўднай любові ў нашай свядомасці не пахіснулася.
1. Адданасць
   Разважаючы над Найсвяцейшым Сэрцам Езуса, разумеем, наколькі глыбокая Божая любоў да нас. Езус на крыжы цалкам аддаў сябе, каб даказаць сваю любоў да чалавека, і штодзень працягвае гэта рабіць у ахвяры св. Імшы.
    Так, Езус аддае нам сваё сэрца кожны раз, калі прыступаем да св. Камуніі, і адзінае разумнае, што можам зрабіць, – аддаць Яму сваё сэрца ўзамен. Адным з прыгожых спосабаў для гэтага з’яўляецца прысвячэнне сябе Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Акт асабістага прысвячэння можна знайсці амаль ва ўсіх малітоўніках, а таксама ў інтэрнэце. Застаецца толькі набожна прамовіць і з усіх сіл старацца жыць згодна з яго зместам.

   2. Інтранізацыя
    Важным аспектам прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу з’яўляецца прызнанне і падпарадкаванне аўтарытэту Езуса Хрыста ў кожным аспекце жыцця. Наш Збаўца – сапраўдны Цар; не толькі Цар Касцёла, але і нашых сем’яў, і ўсяго грамадства. Такім чынам, варта павесіць у сваім доме абраз Найсвяцейшага Сэрца, які будзе нагадваць, што Езус – наш Цар і што павінны любіць і служыць Яму ўсім сэрцам.
   
    3. Узнагароджанне
    Імя Хрыста рэгулярна зневажаецца: не толькі ў прыватных размовах, але ўсё часцей у публічнай прасторы. Кожнае блюзнерства – новы ўдар у такое любячае нас Сэрца. Адным са спосабаў, якім можам праявіць любоў да Найсвяцейшага Сэрца, з’яўляецца кампенсацыя за абразы, накіраваныя на Езуса. Сам Хрыстос пакінуў 3 спосабы ўзнагародзіць Яго Найсвяцейшае Сэрца. Збаўца прасіў аб частым прыняцці св. Камуніі з намерам кампенсацыі, асабліва ў першыя пятніцы месяца; аб малітоўным чуванні ноччу з чацвярга па пятніцу, каб суправаджаць Хрыста ў Яго смяротным смутку на Аліўнай гары і выпрошваць міласэрнасці для грэшнікаў; а таксама аб ушанаванні абраза Яго Сэрца.
   
    4. Першыя пятніцы
   Калі наш Пан перадаў вестку аб адданасці Найсвяцейшаму Сэрцу, прасіў аб удзеле ў Імшы, споведзі і прыняцці Яго ў Эўхарыстыі на працягу 9-ці чарговых першых пятніц месяца. Гэтая адданасць важная, таму што памятаем Мукі і смерць нашага Пана ў пятніцу. Перш за ўсё, гэта навэнна, якая нагадвае пра любоў Езуса да чалавека і выхоўвае ў нас жаданне пераймаць Яго ахвярную любоў.
   
    5. Частая малітва
    Малітва – гэта дыханне душы і асноўны спосаб, дзякуючы якому мы расцём у любові да Бога і бліжняга. Часты зварот да Найсвяцейшага Сэрца з’яўляецца выдатным спосабам маліцца, таму што гэта апэль да любові і міласэрнасці Езуса. Малітва да Найсвяцейшага Сэрца можа быць доўгай, як навэнна ці літанія, альбо простай, як спантанны заклік: “Найсвяцейшае Сэрца Езуса, змілуйся над намі”.
   
    6. Перайманне
    Адданасць Найсвяцейшаму Сэрцу – гэта заахвочванне да пераймання. Мы можам прамовіць усе неабходныя малітвы і нават добрасумленна практыкаваць першыя пятніцы месяца, але калі не пераймаем ахвярную любоў Езуса, то на самой справе не адданыя Яго Сэрцу. Усё пачынаецца з адказу ўзаемнасцю на любоў Хрыста і гатоўнасці на ахвяру за Яго, але ўключае ў сябе таксама любоў да тых, каго сустракаем кожны дзень, у тым ліку да людзей, якія нам асабліва не падабаюцца. Гэта азначае любіць і дараваць ворагам і праследавацелям.
   
    7. Місійная дзейнасць
    З 6-ым пунктам, перадачай любові іншым людзям, звязаны 7-мы – дзяленне верай з тымі, хто мог ад яе адысці, альбо з тымі, хто ніколі не меў магчымасці пачуць Добрую Навіну. У сучасным свеце таксама шмат людзей, якія чулі імя Хрыста, але не атрымалі ласку зразумець, хто Ён. Такім чынам, мы павінны ў імя Найсвяцейшага Сэрца сведчыць усяму свету, што Пан Езус – наш Цар, якому хочам аддана служыць. Гэта азначае ахвяраванне свайго жыцця іншым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.