ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

НЯДЗЕЛЯ СПАСЛАННЯ СВЯТОГА ДУХА

Разважанні з Божым Словам

Ян 7, 37–39
У апошні вялікі дзень свята Езус стаў і, заклікаючы, сказаў: “Хто прагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е. Хто верыць ў Мяне, у таго, як сказана ў Пісанні, з улоння пацякуць рэкі вады жывой”. Гэта сказаў Ён пра Духа, якога павінны былі прыняць тыя, хто паверыў у Яго: бо яшчэ не было Святога Духа, таму што Езус яшчэ не ўславіўся.

Даць сябе накіроўваць
   Падзеі, звязаныя з мукай Пана Езуса, настолькі ўзрушылі вучняў, што нават у дзень уваскрасення яны засталіся адгароджаныя ад свету. Усе іх надзеі разваліліся ў адзін момант. Той, з кім звязвалі будучыню, быў забіты.
    У рэальнасць безнадзейнасці ўваходзіць Езус. Ён прыносіць спалоханым вучням дар супакою, адрозны ад таго, які мог прапанаваць ім свет. Гэты супакой звязаны з дарам Святога Духа. Ён будзе іх накіроўваць і падтрымліваць у даручанай місіі. Ён учыніць іх здольнымі рабіць тое, што неаднаразова рабіў Езус, абураючы тых, хто крычаў: “Хто ён такі, што блюзнерыць? Хто можа адпускаць грахі, калі не сам Бог?” (Лк 5, 21). Такім чынам, з гэтага часу вучні будуць удзельнічаць у таямніцы Бога, які вызваляе чалавека ад граху і смерці, адорваючы вечным жыццём.
    Кожны з нас пакліканы да таго, каб дазволіць Святому Духу накіроўваць сябе і перамяняць. Ён не з’яўляецца падарункам, абяцаным толькі выбраным. Бог у сваёй шчодрасці адпраўляе Святога Духа ў сэрцы ўсіх нас. Трэба толькі адкрыцца на Яго дары: мудрасць, розум, умеласць, раду, мужнасць, набожнасць і боязь Божую. Дазволім Яму дзейнічаць у нас!
● Ці малюся да Святога Духа?
● Як дазваляю Святому Духу накіроўваць мяне?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.