ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (211)

Прэса

catholicby2018Юбілей старэйшага
   ў Беларусі іерарха
   5 мая дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец ОР адзначыў 75-годдзе.
Яго Эксцэленцыя нарадзіўся ў Стараволі, што на Брэстчыне, у набожнай каталіцкай сям’і. Скончыў Рыжскую духоўную семінарыю, уступіў у Ордэн Братоў Прапаведнікаў (дамініканцаў). 3 чэрвеня 1984 года прыняў святарскае пасвячэнне. Служыў на Піншчыне.
    6 мая 1999 года папа Ян Павел II прызначыў яго тытулярным біскупам Бланды Юліі і дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. Дэвізам служэння іерарха з’яўляюцца словы з малітвы “Ойча наш” – “Fiat voluntas Tua” (“Будзь воля Твая”).

gosc niedzielny НЕкаталіцкія
 псіхіятрычныя
 бальніцы
Бельгійская кангрэгацыя братоў міласэрнасці пакінула 15 псіхіятрычных бальніц, якімі яны валодаюць, пасля рашэння Кангрэгацыі дактрыны веры аб забароне гэтым установам выкарыстоўваць слова “каталіцкі” ў сваіх назвах з-за згоды на эўтаназію пацыентаў.
Ватыканская кангрэгацыя падкрэсліла, што “эўтаназія застаецца недапушчальнай нават у крайніх выпадках”. Згодна з вучэннем Касцёла, рэалізацыя такой практыкі ў каталіцкіх шпіталях немагчыма, роўным чынам, як і супрацоўніцтва ў гэтым плане з грамадзянскімі ўстановамі.
stacja7pl   Хрыстос у масцы
Статую Хрыста-Адкупіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) асвяцілі такім чынам, што на твары фігуры з’явілася ахоўная маска.
Адзін з самых вядомых у свеце помнікаў, які ўзвышаецца на 700-метровай гары, зачынены для турыстаў з сярэдзіны сакавіка. З таго часу статуя нясе маўклівыя пасланні, адлюстраваныя з дапамогай лазернага святла. Часцей за ўсё гэта словы падтрымкі і падзякі ўрачам у барацьбе з каранавірусам.
    Сярод іншых, на абліччы Хрыста была заўважана ахоўная маска, а на грудзях – вялікае сэрца і надпіс: “Mascara salva” (“Маска ратуе”). Гэты жэст нагадвае пра важнасць выкарыстання сродкаў аховы для ўсіх людзей, якія выходзяць з дому.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.