ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

IV ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

Ян 10, 1–10
Езус сказаў: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто ўваходзіць не праз браму на авечы двор, але залазіць інакш, той злодзей і злачынец. А хто ўваходзіць праз браму, той пастыр авечак. Брамнік яму адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага; кліча сваіх авечак па імені і выводзіць іх. А калі ўсіх выведзе, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць ягоны голас.
    За чужым не ідуць, але ўцякаюць ад яго, бо не ведаюць голасу чужых”. Такую прыпавесць сказаў ім Езус, але яны не зразумелі, што Ён казаў ім. Езус зноў сказаў: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: Я – брама для авечак. Усе, колькі іх прыходзіла перада Мною, гэта злодзеі і злачынцы, і авечкі не паслухалі іх. Я – брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены, і ўвойдзе, і выйдзе, і знойдзе пашу. Злодзей прыходзіць дзеля таго, каб красці, забіваць і нішчыць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку”.

Распазнаць голас Бога
   Вельмі важна сярод столькіх галасоў, якія гучаць у гэтым свеце, навучыцца распазнаваць голас Бога – Добрага Пастыра. Для таго, каб шчасліва вандраваць праз жыццё, трэба ведаць Яго голас, умець выхапіць вокліч Стварыцеля, які прагне нашага сапраўднага шчасця і дабра.
    Жыццё пастаянна ставіць перад нялёгкімі выбарамі. Часта адчуваем сябе так, быццам на скрыжаваннях нашых дарог адначасова загарэлася зялёнае і чырвонае святло. Тады так цяжка выбраць напрамак… Мы неаднойчы разгубленыя і падобныя да авечак, якія не маюць пастыра. Таму неабходна накіроўвацца за Правадніком, які бяспечна правядзе праз мінучае жыццё да паўнаты шчасця. Толькі той, хто пойдзе за Добрым Пастырам, “знойдзе пашу”, бо Ён вывядзе на зялёныя, сакавітыя лугі.
    Слухайма голас Хрыста, слухайма голас Евангелля, слухайма голас Касцёла, слухайма голас Божых запаведзей – яны нас не падвядуць, не дазволяць заблукаць. Езус з’яўляецца Брамай да сапраўднага шчасця. Ён наш Добры Пастыр!
● Ці распазнаў я голас Бога?
● Якім чынам крочу за Езусам?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.