ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (205)

Прэса

catholic news“Дастукацца
да нябёсаў”
   У Баранавічах у 9-ты раз прайшоў штогадовы фестываль хрысціянскай музыкі.
Больш за тысячу маладых людзей з усёй Беларусі сабраліся разам, каб праз спеў славіць Бога. На сцэне мясцовага Дома культуры выступілі гурты “The Crossway”, “Новае пакаленне”, “Rybyproject” і “Слово Жизни” (Масква). Завяршальным момантам стала песня-малітва за Баранавічы, за ўсіх жыхароў і арганізатараў фестывалю, за росквіт горада і народа, за адзінства. Напрыканцы кс. бп Антоній Дзям’янка блаславіў усіх сабраных.

niedziela logo Шэсце вернікаў
у Бразіліі
200 тысяч бразільцаў прынялі ўдзел ў штогадовай працэсіі з фігурай Маці Божай Заступніцы Маракоў у Порту-Алегры.
Некаторыя робяць гэта па традыцыі, іншыя – з набожнасці, а хтосьці нават з чыстай цікавасці. Пілігрымы моляцца, спяваюць песні, а таксама ідуць у абсалютнай цішыні. Многія крочаць басанож па распаленым ад спёкі асфальце ў знак пакаяння ці выражэння пакорнай просьбы да Маці Езуса. Па традыцыі шэсці адбываюцца вуліцамі некалькіх сотняў партоў, размешчаных уздоўж узбярэжжа Атлантычнага акеана. Самае шматлікае адбываецца менавіта ў Порту-Алегры, сталіцы штата Рыу-Грандзі-ду-Сул. У мінулым фігуру Маці Божай сплаўлялі па рацэ Гуаіба. У апошнія гады дзеля бяспекі паломнікаў працэсія вядзе галоўнай алеяй да мясцовага санктуарыя.
wiara pl   Баяцца звальнення?
У Вялікабрытаніі расце тэндэнцыя да дыскрымінацыі жанчын на месцах працы ў сувязі з мацярынствам.
У нядаўняй справаздачы брытанскага ўрада сцвярджаецца, што цягам года 54 тысячы жанчын могуць страціць працу альбо атрымаць паніжэнне з-за цяжарнасці альбо неабходнасці сыходу ў дэкрэтны адпачынак. Такая рэчаіснасць уплывае на павелічэнне колькасці абортаў у Аб’яднаным Каралеўстве. У 2018 годзе рэкордная лічба жанчын – больш за 200 тысяч – забіла сваіх дзяцей, між іншым, у сувязі з пагрозай страты месца працы. Узровень абортаў узрастае асабліва ў групе жанчын, старэйшых за 30 гадоў, а таксама сярод тых, якія ўжо з’яўляюцца мамамі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.