ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ (203)

Прэса

catholicby2018Дом для дзяцей
   У Наваельні (Дзятлаўскі раён) адбылося бласлаўленне дома дзённага прабывання для дзяцей.
Мерапрыемства, прымеркаванае да ўрачыстай падзеі, распачалося канцэртам у мясцовым клубе. Пасля прысутных чакаў салодкі стол і непасрэдна сам абрад бласлаўлення. Дом дзённага прабывання для дзяцей змяшчаецца ў звычайнай сялянскай хаце. Капітальны рамонт там быў зроблены намаганнямі ксяндзоў салезіян. Дзякуючы паслузе святароў дзеці і моладзь маюць магчымасць падсілкавацца пасля школьных заняткаў, зрабіць хатняе заданне і проста добра правесці час.
   

niedziela logo Ахоўнікі са зброяй
у касцёлах?
Калі раней духавенства ў ЗША дыскутавала, ці ахова абавязковая, цяпер гаворка ідзе ўжо толькі пра тое, як яе арганізаваць.
Большасць касцёлаў не мае ніякіх мер бяспекі. Некаторыя духоўныя асобы наймаюць прафесійную ахову. Свае паслугі таксама прапануюць валанцёры, сярод якіх дастаткова шмат былых федэральных агентаў. Апошняя атака ўзброенага мужчыны ў тэхаскім касцёле і напад з мачэтэ на дом равіна ў штаце Нью-Ёрк паказваюць, што праблема актуальная. Сучасная рэальнасць даказвае эфектыўнасць выбранага душпастырамі шляху.
wiara pl   Вядомы даўгабуд свету
Названы тэрмін заканчэння будаўніцтва базілікі Святой Сям’і (Sagrada Família) у іспанскай Барселоне. Яно па- вінна завяршыцца ў 2026 годзе, у якім прыпадае сотая гадавіна смерці архітэктара святыні Антоніа Гаудзі.
Асвечаная ў 2010 годзе папам Бенедыктам XVI базіліка будуецца з 1882 года. Штогод слынны касцёл наведвае каля 4 мільёнаў чалавек, і гэтая колькасць увесь час узрастае. З 2003 года акты беатыфікацыйнага працэсу Антоніа Гаудзі знаходзяцца ў Кангрэгацыі па справах кананізацыі. Для вынясення праекціроўшчыка вядомай святыні да хвалы алтара патрэбны будзе яшчэ цуд праз яго заступніцтва.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.