ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (198)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
   Каб існавала добрая тэалогія, нельга забываць пра два яе неад’емныя элементы. Першы – гэта духоўнае жыццё: толькі ў пакорнай і пастаяннай малітве, у адкрытасці на Святога Духа можна зразумець і вытлумачыць Слова, а таксама споўніць волю Айца. Тэалогія нараджаецца і расце, калі стаім на каленях! Другое вымярэнне – гэта касцёльнае жыццё: адчуваць сябе ў Касцёле і разам з Касцёлам. [...] Тэалогія не робіцца індывідуалістамі, але ў супольнасці, каб несці добры смак Евангелля братам і сёстрам свайго часу, заўсёды з ласкавасцю і павагай.
Фрагмент прамовы на аўдыенцыі членаў Міжнароднай тэалагічнай камісіі ў Ватыкане, 29.11.2019 †


kondrusiewicz   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

      Адвэнт павінен стаць не толькі часам знешняй падрыхтоўкі да свят Божага Нараджэння, але і часам духоўнай адновы, што вядзе да сапраўднага міру, справядлівасці і святасці, да якой мы ўсе пакліканы. […] Гэты літургічны перыяд вельмі кароткі, праходзіць хутка, і яго неабходна годна выкарыстаць. Усё наша жыццё – таксама Адвэнт, падчас якога рыхтуемся да паўнаты жыцця ў Богу. Гэты свет не здольны даць такога жыцця, цалкам задаволіць. Таму падчас Адвэнту мы павінны ўчыніць усё магчымае, каб Хрыстос пасяліўся ў нашых сэрцах, каб яны сталі Бэтлеемам нашага часу.
Фрагмент Пастырскага паслання на Адвэнт 2019


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Мы распачынаем у Касцёле ў Беларусі душпастырскі год, прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ. Такім чынам хочам ушанаваць юбілей 100-годдзя нараджэння гэтага вялікага Папы, які прыпадае ў наступным годзе, а таксама пазнаёміцца бліжэй з яго навучаннем і багатай духоўнай спадчынай, якую пасля сябе пакінуў. Папскі год мы будзем перажываць пад дэвізам: “Адчыніце дзверы Хрысту”. Гэтыя словы ўзяты з казання, якое св. Ян Павел ІІ прамовіў у дзень інаўгурацыі пантыфікату. Сёння, з перспектывы часу, выразна відаць, якім дальнабачным і прарочым быў гэты заклік, наколькі істотна ён перамяніў наш кантынент і ўвесь свет. Хоць прайшло больш за 40 гадоў, па-ранейшаму застаецца актуальным. Таму няхай у перажыванні Адвэнту, які распачаўся, і ўсяго папскага года нам спадарожнічаюць словы, якія ў далёкім 1978 годзе прагучалі з моцай на плошчы св. Пятра ў Рыме: “Не бойцеся, адчыніце, адчыніце насцеж дзверы Хрысту… Езус ведае, што носіць унутры чалавек. Ён адзін гэта ведае!”.
Фрагмент Пастырскага ліста на І Нядзелю Адвэнту 2019

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.